Уладзіслаў Ваза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ko:브와디스와프 4세
дапаўненьне, выявы
Радок 1:
{{Манарх
[[Файл:Wladyslaw IV Waza.jpg|міні|200пкс|Уладзіслаў Ваза. Малюнак [[Ян Матэйка|Яна Матэйкі]]]]
| Імя = Уладзіслаў Ваза
| Варыянт імя = {{мова-pl|Władysław IV Waza|скарочана}}
| Партрэт = Uładzisłaŭ Vaza. Уладзіслаў Ваза (1626).jpg
| Памер =
| Апісаньне = Уладзіслаў Ваза. Невядомы мастак, каля [[1626]]
 
| Пасада2 = [[Сьпіс каралёў Польшчы|Кароль польскі]]
'''Уладзіслаў Ваза''', у [[Польшча|Польшчы]] '''Уладзіслаў ІV''' ([[1595]] – [[1648]]) — [[Сьпіс цароў маскоўскіх|цар маскоўскі]] (з [[1610]]), [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль польскі]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь літоўскі]] ([[1632]] – 1648).
| Пачатак тэрміну2 = [[8 лістапада]] [[1632]]
| Канец тэрміну2 = [[20 траўня]] [[1648]]
| Каранацыя2 = [[6 лютага]] [[1633]]
| Сукіраўнік2 =
| Папярэднік2 = [[Жыгімонт Ваза]]
| Наступнік2 = [[Ян Казімер Ваза]]
 
| Пасада3 = [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|Вялікі князь літоўскі]]
{{Накід:Чалавек}}
| Пачатак тэрміну3 = [[8 лістапада]] [[1632]]
| Канец тэрміну3 = [[20 траўня]] [[1648]]
| Каранацыя3 = [[6 лютага]] [[1633]]
| Сукіраўнік3 =
| Папярэднік3 = [[Жыгімонт Ваза]]
| Наступнік3 = [[Ян Казімер Ваза]]
 
| Імя пры нараджэньні =
| Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|9|6|1595}}
| Месца нараджэньня = [[Лобзаў]]
| Дата сьмерці = {{Памёр|20|5|1648}}
| Месца сьмерці = [[Мерач]]
| Дынастыя = [[Вазы]]
| Бацька = [[Жыгімонт Ваза]]
| Маці = [[Ганна Габсбург]]
| Жонка = [[Цэцылія Рэната Габсбург]]<br />[[Людвіка Марыя Ганзага]]
| Дзеці =
| Подпіс = Vladislaus Rex.PNG
}}
 
'''Уладзіслаў II Ваза''' ({{мова-pl|Władysław IV Waza|скарочана}}; {{Нарадзіўся|9|6|1595}}, [[Лобзаў]] каля [[Кракаў|Кракава]] — {{Памёр|20|5|1648}}, [[Мерач]] [[Троцкае ваяводзтва|Троцкага ваяводзтва]]) — [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль польскі]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь літоўскі]] ([[1632]]—[[1648]]), тытулярны [[Сьпіс цароў маскоўскіх|цар маскоўскі]] ([[1610]]—[[1634]]) і кароль швэдзкі ([[1632]]—[[1648]]).
 
== Тытул ==
Тытул караля і вялікага князя на [[лацінская мова|лацінскай мове]]: ''«Vladislaus Quartus Dei gratia rex Poloniae, magnus dux Lithuaniae, Russiae, Prussiae, Masoviae, Samogitiae, Livoniaeque, Smolenscie, Severiae, Czernichoviaeque necnon Suecorum, Gothorum Vandalorumque haereditarius rex, electus magnus dux Moschoviae»''.
 
Пераклад: Уладзіслаў IV, з Божай ласкі кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, інфлянцкі, смаленскі, северскі і чарнігаўскі, а таксама спадчынна кароль Швэцыі, Готаў і Вэндаў, абраны вялікім князем маскоўскім.
 
Меў найдаўжэйшы тытул сярод усіх каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх.
 
== Біяграфія ==
Сын караля польскага і вялікага князя літоўскага [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] і ягонай першай жонкі [[Ганна Габсбург|Ганны Габсбург]].
 
Двойчы браў шлюб. Ад першай жонкі — [[Цэцылія Рэната Габсбург|Цэцыліі Рэнаты Габсбург]] ([[1611]]—[[1643]]) меў сына [[Жыгімонт Казімер Ваза|Жыгімонта Казімера]] ([[1640]]—[[1647]]), які памёр у маленстве, і дачку Марыю Ганну Ізабэлу ([[1642]]—[[1642]]), якая памерла немаўлятам. Другі шлюб з [[Людвіка Марыя Ганзага|Людвікай Марыяй Ганзага]] ([[1611]]—[[1667]]) быў бязьдзетным. Апроч таго, меў сына Уладзіслава Канстантына ([[1635]]—[[1698]]) ад каханкі Ядвігі Лушкоўскай ([[1610]]—[[1648]]).
 
=== Маскоўскі сталец ===
У пачатку [[вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў|вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай]] ([[1609]]—[[1618]]) у часе распаду [[Тушынскі лягер|Тушынскага лягера]] і ўцёкаў зь яго [[Дзьмітры-Самазванец II|Дзьмітрыя-Самазванца II]] у [[Калуга|Калугу]] баяры і дваране-тушынцы на чале з патрыярхам Філарэтам прапанавалі на царскі сталец Уладзіслава Вазу з умовай, што ён прыме праваслаўе. [[4 лютага]] [[1610]] дэлегацыя тушынцаў у лягеры пад [[Смаленск]]ам падпісала з каралём і вялікім князем Жыгімонтам Вазай дамову, паводле якой той адпускаў сына ў Маскву на царства, а панавальнае становішча ў Маскоўскай дзяржаве захоўвалася за баярамі і дваранамі; маскоўскія купцы атрымалі права вольнага гандлю за мяжой, у тым ліку ў Рэчы Паспалітай.
 
[[Файл:Wladyslaw Zygmunt Waza.jpeg|200пкс|міні|Уладзіслаў Ваза ў маленства. Невядомы мастак, каля [[1605]]]]
 
У ліпені [[1610]] цара [[Васіль Шуйскі|Васіля Шуйскага]] скінулі са стальца. Новы маскоўскі ўрад — «[[сямібаяршчына]]» — пад пагрозай захопу Масквы Дзьмітрыем-Самазванцам II у жніўні [[1610]] склаў дамову з гетманам [[Станіслаў Жалкеўскі|С. Жалкеўскім]] пра абраньне Ўладзіслава Вазу царом. Жыхары Масквы і іншых местаў прынялі прысягу на вернасьць новаму цару. Аднак Жыгімонт Ваза не адпусціў у Маскву 15-гадовага сына, таму ад ягонага імя дзяржавай кіраваў маскоўскі ўрад.
 
Па ўзяцьці Масквы ўвосень [[1612]] войскамі 2-га апалчэньня Ўладзіслава Вазу дэтранізавалі, і ў лютым [[1613]] земскі сабор абраў царом [[Міхаіл Раманаў|Міхаіла Раманава]]. У [[1617]]—[[1618]] Ўладзіслаў Ваза ўзначаліў выправу на Маскву, аднак авалодаць местам ня здолеў. Згодна з [[Дэўлінскае замірэньне|Дэўлінскім замірэньнем]] ([[1618]]) каралевіч захаваў тытул цара, але Міхаіл Раманаў застаўся на стальцы<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Уладзіслаў IV Ваза // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 588.</ref>.
 
Пазьней удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай з [[Турэччына]]й ([[1621]]) і [[Швэцыя]]й ([[1626]]—[[1629]]). Па сьмерці бацькі ([[13 лістапада]] [[1632]]) на элекцыйным сойме Ўладзіслава Вазу абралі каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
 
=== Вонкавая палітыка ===
[[Файл:VasaVladislav.JPG|200пкс|міні|Уладзіслаў Ваза. Невядомы мастак, пач. [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]]]]
 
Праводзіў вонкавую палітыку, скіраваную на забесьпячэньне перадусім інтарэсаў сваёй дынастыі<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Уладзіслаў IV Ваза // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 589.</ref>.
 
Пераняў уладу ў цяжкі для [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] час, калі краіна страціла [[Інфлянты]]. Здолеў перамагчы Маскоўскую дзяржаву ў [[Смаленская вайна|Смаленскай вайне]] ([[1632]]—[[1634]]) і паводле [[Палянаўскі мір|Палянаўскага міру]] ([[14 красавіка]] [[1634]]) выгнаць захопнікаў са [[Смаленск]]у ды прымусіць маскоўскага цара адмовіцца ад прэтэнзіяў на землі, якія паводле [[Дэўлінскае замірэньне|Дэўлінскага замірэньня]] ([[11 сьнежня]] [[1618]]) адыйшлі да Рэчы Паспалітай. Аднак са свайго боку мусіў адмовіцца ад тытулу маскоўскага цара ды прэтэнзіяў на маскоўскі сталец.
 
Па сьмерці швэдзкага караля [[Густаў ІІ Адольф|Густава ІІ Адольфа]] і заканчэньня [[Альтмаркскае замірэньне|Альтмаркскага замірэньня]] імкнуўся заняць швэдзкі сталец і падтрымаў памкненьні вялікалітоўскай палітычнай эліты адваяваць [[Інфлянты]]. Калі [[Каралеўства Польскае]] [[12 верасьня]] [[1635]] падпісала сэпаратную дамову са [[Швэцыя]]й, за апошняй засталіся Інфлянты, за [[Прусія]]й — [[Клайпеда]], а Уладзіслаў Ваза канчаткова адмовіўся ад прэтэнзіяў на швэдзкі сталец.
 
[[Файл:Capitulation of Russian garrison of Smolensk before Vladislaus IV Vasa of Poland 1634.png|200пкс|міні|Вызваленьне Смаленску Ўладзіславам Вазай. Невядомы мастак каля [[1634]]]]
 
З мэтай забясьпечыць сабе большую падтрымку [[Габсбургі|Габсбургаў]] і, увогуле, павялічыць ролю Рэчы Паспалітай у эўрапейскай палітыцы ў [[1637]] ажаніўся з Цэцыліяй Рэнатай Габсбург. Калі яна памерла, у [[1646]] пабраўся шлюбам з маладой францускай князёўнай [[Людвіка Марыя Ганзага|Людвікай Марыяй Ганзага]] ([[1611]]—[[1667]]), што мусіла паказаць зацікаўленасьць у хаўрусе з Францыяй. У выніку, актывізавалася ўмяшаньне гэтых краінаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай.
 
Рэч Паспалітая так і не зрабілася суб’ектам эўрапейскай палітыкі. Нягледзячы на гэта, з Маскоўскай дзяржавай і Швэцыяй да сярэдзіны [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] ўсталяваўся мір, што спрыяла эканамічнаму разьвіцьцю.
 
=== Унутраная палітыка ===
[[Файл:Władysław4.jpg|200пкс|міні|Уладзіслаў Ваза. [[Пітэр Пауль Рубэнс]], каля [[1624]]]]
 
Па перамозе ў Смаленскай вайне папулярнасьць Уладзіслава Вазы ў грамадзтве істотна ўзрасла. Працяглы час праводзіў у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] — паляваў у ваколіцах [[Вільня|Вільні]], жыў у Вялікакняскім палацы, які быў пры ім зноў зрабіўся палітычным і культурным цэнтрам. У палацы прыймаліся замежныя дыпляматы, адбываліся спэктаклі (у [[1636]] адбылася пастаноўка першай у Вялікім Княстве опэры «Выкраданьне Алены»), папулярныя ў тагачаснай Эўропе, а таксама траўля зьвяроў (мядзьведзяў і быкоў), маскарады, касьцюмаваныя балі, іншыя забавы.
 
У адрозьненне ад бацькі, вызначаўся рэлігійнай талерантнасьцю ў дачыненьні да пратэстантаў. У [[1645]] склікаў пратэстанцка-каталіцкі зьезд. У канфліктах паміж вуніятамі і праваслаўнымі часта падтрымліваў апошніх. У [[1632]] легалізаваў праваслаўную герархію на чале з кіеўскім мітрапалітам. Аднак гэта не дапамагло разьвязаць украінскае пытаньне, дакладней — спыніць нарастаньне казацкага руху, накіраванага, перш за ўсё, супраць мясцовай шляхты. Казацкія паўстаньні на Ўкраіне жорстка здушаліся. Пэрыяд [[1638]]—[[1648]], калі паўстаньняў не было, называлі часам «залатога спакою».
 
У канцы кіраваньня Ўладзіслава Вазы ([[1648]]) распачалося вялізнае паўстаньне, што скончылася [[18 студзеня]] [[1654]] [[Пераяслаўская рада|Пераяслаўскай радай]], на якой пацьвярджалася дамоўленасьць пра аб’яднаньне Ўкраіны з Маскоўскай дзяржавай. Далейшыя падзеі паказалі, што разьвязаннем праблемы магло б паслужыць ператварэньне Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў у Рэч Паспалітую Трох Народаў, г.зн. прадстаўленьне ўкраінскаму народу, які фармаваўся, такога самага статусу палітычнай нацыі, які мелі [[палякі]] ды [[літвіны]].
 
Сьмерць караля і вялікага князя супала з пачаткам вялікай крызы Рэчы Паспалітай<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Уладзіслаў IV Ваза // {{Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 577.</ref>
 
== Галерэя ==
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Партрэты караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы">
Файл:Frans Luycx 006.jpg|[[Франц Люкс]], каля [[1639]]
Файл:Uładzisłaŭ Vaza. Уладзіслаў Ваза (1645).jpg|Невядомы мастак, каля [[1645]]
Файл:Uładzisłaŭ Vaza. Уладзіслаў Ваза (XVII).jpg|Невядомы мастак, [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]]
Файл:Uładzisłaŭ Vaza. Уладзіслаў Ваза.jpg|Невядомы мастак, [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]]
</gallery></center>
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭВКЛ|2}}
* {{Літаратура/ЭГБ|6-1}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Wladislaus IV of Poland|выгляд=міні}}
 
{{Вялікія князі літоўскія}}