Вера Маслоўская: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д tagged isolated of cluster сіраціна0.
д вікіфікацыя
Радок 1:
'''Вера Ігнатаўна Маслоўская''' (дзявоч. ''Матэйчук'', з другога сужонства ''Карчэўская'', псэўд. ''Мурашка, Вера Мурашка, Беларуская Мурашка''; [[24 сакавіка]] [[1896]], [[Супрасьль]]  — [[23 студзеня]] [[1981]])  — беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч, адна з пачынальнікаў беларускага школьніцтва на Беласточчыне, паэтэса.
 
== Жыцьцярыс ==
Вера Матэйчук нарадзілася ў сялянскай сям'ісям’і. Атрымала пачатковую асьвету ў Агароднічках і Супрасьлеўскай школе для дзяўчат, затым працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Вызначылася як арганізатар забастоўкі работнікаў, за што была звольнена з працы. Матэрыяльнае становішча не дазваляла на далейшую нармальную вучобу, Вера вучылася дома і ў 1914  г. здала экстэрнам выпускныя экзамэны ў Сьвіслацкай настаўніцкай сэмінарыі. Але, калі дыплём настаўніцы быў ужо на руках, выбухла вайна. У канцы 1915  г. нямецкія акупацыйныя ўлады пастанавілі, што школьныя заняткі павінны адбывацца на роднай мове насельніцтва. Так паўстала магчымасьць арганізацыі беларускіх школаў. У 1917  г. Вера зноў у [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслачы]], на чатырохмесячных пэдагагічных курсах, якія працавалі пры новаарганізаванай беларускай настаўніцкай сэмінарыі. Закончыўшы іх, накіроўваецца ў вёску Грабавец Арлянскай гміны, дзе арганізуе беларускую народную школу, якой кіруе на працягу двух гадоў. У жніўні 1919  г. павышае свае кваліфікацыі на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні, дзе ўключаецца ў рэвалюцыйны рух. На працягу 1919/20 школьнага году настаўнічала на Меншчыне (в. Карма Ігуменскага пав.), была школьным інструктарам на Барысаўскі і Дзісенскі паветы. Адна з заснавальніц і старшыня Цэнтральнага саюза беларусак, створанага вясной 1920  г. ў Менску. Прымкнула да [[БПС-Р]], пад уплывам [[П. Бадунова]]й напісала свой першы верш "«Ідзі!"», надрукаваны 27 чэрвеня 1920  г. у менскай газэце "«Беларусь"».
 
12 лютага 1920  г. Вера выйшла замуж за Ўладзіслава Маслоўскага - — беларуса зь Віленшчыны, капітана польскай арміі, які неўзабаве загінуў на фронце. У канцы 1920  г. Вера Маслоўская вяртаецца ў родныя Агароднічкі з заданьнем стварыць на тэрыторыі Беластоцкага, Бельскага, Сакольскага паветаў падпольную паўстанчую арганізацыю. Кіраваў ёю ўрад Ластоўскага, які ў той час знаходзіўся ў Коўне. Пад канец 1921  г. паўстанчая арганізацыя мела ўжо свае ячэйкі ва ўсіх паветах Беласточчыны і Гарадзеншчыны, а ў раёне Белавескай пушчы - — партызанскае злучэньне на чале з [[Герман Шыманюк|Германам Шыманюком]] (пс. "«Скамарох"»). У верасьні 1921  г. ў [[Прага|Празе]] адбывалася Ўсебеларуская нацыянальна-палітычная нарада, у якой Вера Маслоўская ўдзельнічала як дэлегат ад Беласточчыны і Гарадзеншчыны (ехала ў Прагу з пашпартам [[БНР]] празь Літву, Балтыйскае мора і Нямеччыну). У Празе яна выступіла як аўтар рэзалюцыі аб змаганьні за ўзьяднаньне ўсіх беларускіх земляў. Пасьля вяртаньня Маслоўскай на радзіму яе поле дзейнасьці хутка пачало звужацца, у сьнежні 1921  г. у падпольную арганізацыю пранік правакатар, у сакавіку 1923  г. 43 падпольшчыкі з Маслоўскай на чале апынуліся за кратамі беластоцкай турмы. Ад 14 да 22 мая 1923  г., адбывўся ў Беластоцкім акруговым судзе "«Працэс 45-і"». Цэнтральнай яго фігурай была Вера Маслоўская, якую абвінавачвалі ў тым, што яна арганізавала і кіравала падпольнай арганізацыяй, удзельнічала ў праскай канфэрэнцыі, супрацоўнічала зь беларускім штабам у Мерачы ([[Летува]]). Маслоўская прызнала, што прыймала самы актыўны ўдзел у арганізацыі, каб злучыць у адно цэлае ўсе часткі падзеленай Беларусі, аднак у гэтым віноўнай сябе ня лічыць. Вера Маслоўская была прыгаворана да шасьцігадовага турэмнага зьняволеньня. Пакараньне адбывала ў [[Беласток]]у і Варшаве. Вялікую маральную падтрымку зьняволенай і яе таварышам аказвала беларуская грамадзкасьць, у прыватнасьці, актыў створанай летам 1922  г. [[БРА|Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА)]], [[Леапольд Родзевіч]], прысьвяціў Маслоўскай верш "«Начны сьветагляд"». Дасылала Маслоўская на волю свае лісты і вершы. Сярод іх верш, прысьвечаны органу БРА, "«Вольны Сьцяг"», які быў надрукаваны ў гэтай жа газэце 16 верасьня 1923  г. Вершы Маслоўскай у той час друкаваліся таксама ў расейскай газэце "«Рассвет"», якая выдавалася ў Амэрыцы.
 
Дзякуючы стараньням прадстаўніка савецкага Чырвонага крыжа ў Польшчы Стэфаніі Сэмпалоўскай Вера вызваляецца з турмы датэрмінова (чэрвень 1927  г.). 21 лістапада 1927  г. выйшла замуж за Уладзімера Карчэўскага. Як былы палітвязень доўгі час застаецца беспрацоўнай. Сьпярша сям'ясям’я жыла ў [[Гайнаўка|Гайнаўцы]], а потым у Альпені на Палесьсі і ў Кодані над Бугам, дзе Вера была арганізатарам мастацкай самадзейнасьці (у Альпені ставілі, між іншым, Купалаву "«Паўлінку"», ролю якой выконвала сама). Да настаўніцкай працы Вера з мужам вяртаюцца толькі пры савецкай уладзе. З восені 1939  г. працавалі ў Калантаях Ваўкавыскага павету, а летам 1940  г. вяртаюцца ў Агароднічкі. Тут арганізуюць беларускую няпоўную сярэднюю школу. У гэтай школе працавалі таксама ў часе нямецкай акупацыі (да Калядаў 1941  г.), а пазьней, калі яўнае навучаньне было забаронена, вучылі дзяцей таемна. Восеньню 1943  г. зноў адкрываецца беларуская школа ў Агароднічках, у якой надалей працуюць Карчэўскія.
 
У Агароднічках працавала Вера і пасьля вайны, выкладаючы родную мову. Аднак у выніку тэрарыстычных дзеяньняў падпольля Вера была вымушана спыніць настаўніцкую працу ў Агароднічках і ў чэрвені 1946  г. выехала ў Жагань на Сылезіі. Тут арганізавала дзіцячы сад, якім кіравала пяць гадоў. У палове 1951  г. вярнулася ў Супрасьль, дзе загадвала гарадзкой бібліятэкай, працавала ў Лізе жанчын, была выбрана раднай у беластоцкую Павятовую раду. Зь верасьня 1958  г. на пэнсіі. Памерла ў Супрасьлі, пахаваная на мясцовых могілках.
 
== Творчасьць ==
Паэтычная творчасьць Веры Мурашкі вырасла на глебе нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў пачатку дваццатых гадоў, удзельнікамі якой былі заходнебеларускія сяляне, рамесьнікі і сельская інтэлігенцыя розных палітычных поглядаў і напрамкаў. Старонкі гераічнага народнага змаганьня, у якім актыўны ўдзел прымае сама паэтэса, былі вядучым матывам усяго раньняга пэрыяду яе творчасьці. Вершы гэтага часу зьяўляюцца ня толькі своеасаблівай дакумэнтацыяй настрояў і імкненьняў руху, але і важным інструмэнтам яго прапаганды. На гэта паказвае іх высокая грамадзянская заангажаванасьць, імкненьне ўзьдзеяньня на чытача, іх агітацыйная накіраванасьць, што нярэдка перавышае мастацкія сродкі і формы вершаскладаньня. Гэтым мэтам служаць вершы "«Мужык"», у якім акрамя гаротнай долі селяніна моцна акцэнтуецца ўсьведамленьне яго чалавечай годнасьці, а таксама "«Ідзі!" » — зь ярка выражаным заклікам да працы і барацьбы за лепшую долю. Верш "«Бацькаўшчыне"», угрунтаваны на матывах узброенага змаганьня партызанскага злучэньня, якое дзейнічала ў Белавескай пушчы пад камандаваньнем "«Скамароха"», а вершам "«Беларускім партызанам"» паэтэса адгукнулася на расправы палявых судоў над удзельнікамі падпольля.
 
Цяжка перажывала маладая паэтэса гады зьняволеньня, пакутлівая атмасфэра якіх знайшла адлюстраваньне ў значнай колькасьці вершаў, напісаных у 1923-1927 1923—1927 г. ("«Думкі"», "«За кратамі"», "«Птушка"», "«Вясна за кратамі"» і іншыя). Яны складаюць выразна акрэсьлены тэматычны цыкль яе творчасьці, у якім плястычнае адлюстраваньне панурых турэмных будняў і пякучай тугі па свабодзе і радзімай старонцы ("«Там, дзе Супрасьль, Белавежа, думкі там ляцяць..."») не пераходзіць у безнадзейнасьць і роспач, а чаргуецца з моцнымі акцэнтамі веры. Аптымістычная візія жыцьця шырока праяўляецца таксама ў яе лірыцы каханьня ці апісаньнях прыроды ("«Успамін"», "«Дзе, сонейка, ты"» "«Прамень"», "«У гаі"»). Гэтая тэндэнцыя наглядаецца і ў своеасаблівым запаветным вершы "«Хацела б я"» зь ярка выражаным гуманістычным асэнсаваньнем маралі і суадносін паміж людзьмі.
 
== Літаратура ==
* Туронак Ю. Забытая ліра Веры Мурашкі // Ніва. 1978. 5 сакавіка.
* Гайдук М. З горда ўзнятым чалом // Ніва. 1978. 30 ліпеня.
* Туронак Ю. Непакорная Вера // Беларускі каляндар. Беласток: БГКТ, 1990.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Маслоўская}}
 
{{Ізаляваны артыкул}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Маслоўская, Вера}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]