Сьвята Трох Каралёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
 
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Трох Каралёў свята''', Багаяўленне, адно з галоўных святаў каталіцкага календару, адзначаецца 6 студзеня. Узнікла ў першыя стагоддзі хрысціянства на Ўсходзе, у праваслаўнай царкве звязваецца з хрышчэннем Ісуса Хрыста Янам Хрысціцелям і сышэсцем на яго Духа Святога ў выглядзе голуба (19.01). У каталіцызме Багаяўленне святкуецца з 4 ст., ягоная сімволіка звязваецца з паведамленнем евангелляў, як паганскія цары-варажбіты Каспар, Мельхіёр и Балтазар, папярэджаныя анёлам, прышлі пакланіцца немаўляці Езусу і прынеслі дары. У памяць гэтага у касцёлах служаць удзячныя малебны, Хрысту прыносяцца ў ахвяру як цару — золата, як Богу— ладан, як чалавеку — міра. Асвечанай у касцёле крэйдай на звярахдзвярах дамоў пішуць першыя літары іменаў трох каралёў, перамяжаючы іх крыжыкамі, і нумар году, накшталт: +C+M+B AD MMV. “Шчодрым вечарам” напярэдадні гэтага свята заканчваюцца “святыя вечары”, г.зн. вечары ад Божага Нараджэння да Т.к.с. Дзецям і сваякам у гэты вечар (05.01) дараць падарункі, раздаюць пірагі. З самога свята пачынаюцца карнавальныя гульні і забавы, якія заканчваюцца на [[Папялец]].
 
Традыцыйна на вячэру самога свята ў Рэчы Паспалітай пяклі мігдалавы торт або пірог з запечаным у сярэдзіне вялікім мігдалам. Той, каму даставаўся кавалак з гэтым мігдалам, мусіў сваім коштам арганізаваць вечарыну на Папялец; дзяўчыне ў гэтым выпадку варажылі хуткае замужжа. У канцы ХІХ ст. звычай быў крыху зменены, і таго, хто даставаў мігдал, абвяшчалі “мігдаловым каралём”, г.зн. ганаровым маршалкам банкету.