Анатоль Красоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, вікіфікацыя
Радок 20:
[[1999]] год стаў годам бязьлітаснай канфрантацыі паміж афіцыйнымі ўладамі на чале з прэзыдэнтам [[Аляксандар Лукашэнка|Лукашэнкам]] і дэмакратычнай апазыцыяй вакол новай рэдакцыі [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыі]]. Новая рэдакцыя Канстытуцыі была прынятая пасьля спрэчнага [[Рэфэрэндум у Беларусі 1996 году|рэфэрэндума 1996 году]] і сярод іншага прызначала новую дату прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі на 2001 год. Апазыцыйныя палітычныя сілы, якія не прызналі новую вэрсію Канстытуцыі, намагаліся правесьці прэзыдэнцкія выбары ў 1999 годзе, як гэта і прадугледжвала першапачатковая рэдакцыя Канстытуцыі.
 
Значная частка супернікаў прэзыдэнта Лукашэнкі аб’ядналася вакол беларускага парлямэнта — Вярхоўнага саветаСавету 13-га скліканьня, які быў афіцыйна распушчаны па выніках рэфэрэндуму 1996 году.
 
Да роспуску Вярхоўны Савет, у якім была прадстаўленая дэмакратычная апазыцыя, процістаяў прэзыдэнту А. Лукашэнку. У прыватнасьці, Вярхоўны савет 13-га скліканьня адказаў адмовай Лукашэнку на яго патрабаваньне падоўжыць тэрмін на пасту прэзыдэнта да сямі гадоў і занесьці зьмены ў Канстытуцыю, неабходныя для пашырэньня паўнамоцтваў выканаўчай улады.