Хаім Суцін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя, артаграфія, катэгорыя
Радок 15:
У часы першай сусьветнай вайны уладкаваўся на працу, на [[Рэно (завод)|завод “Рэно”]], дзе была наладжана вытворчасьць снарадаў. Затым дзякуючы сродкам сяброў у мэтах паляпшэньня здароўя накіраваўся на поўдзень Францыі, на курорт Керэ, дзе пражыў да [[1922]] г.
 
У [[1920]]—[[1921]] гады мастак удзельнічаў у вялікіх выставах “47 з Парнаса” і “Сотня з Парнаса”, а ў [[1923]] годзе — у групавой выставе расейскіх мастакоў “Удар”. У канцы [[1923]] году Суцін пасьпяхова прадаў каля 200 сваіх карцін. З гэтага часу мастак зрабіўся знакамітым і матэрыяльна забясьпечаным. Ён заснаваў уласную студыю на плошчы Клема, адкуль адкрываўся прыгожы від на Сену — ён нагадваў яму від на Волму, раку яго дзяцінства. Цяжка хворы Амадэа Мадэльяні перад сьмерцю сказаў: “Не хвалюйцеся, у асобе Суціна я пакідаю вам генія”.
 
У [[1925]] годзе мастак перажывае моцны творчы крызіс, малюючы здыхлых быкоў і качак у разрэзе. Да [[1928]] года Суцін вялікую частку часу знаходзіўся у Парыжы. У гэты пэрыяд ён напісаў сэрыю партрэтаў “Слугі”: “Калідорнага” (1927-1928), “Парцье” (1927), “Слугу” (1928). У [[1927]] парыская галерэя Бінг правяла першую пэрсанальную выставу Х.Суціна. Пазьней вялікія выставы адбыліся ў [[Чыкага]] (1935 г.), [[Нью-Ёрк]]у (1936, 1938, 1940 гг.), [[Лёндан]]е (1937 г.).