Дамэн (біялёгія): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:41, 18 лютага 2011

Дамэн або надцарства — самы высокі ўзровень групоўкі арганізмаў у сыстэме, якая ўклячае ў сабе адно ці некалькі царстваў. Тэрмін быў прапанаваны ў 1990 годзе Карлам Вёзэ, які разьдзяліў усе жывыя арганізмы на тры дамэна[1]::

Найболей радыкальнае разыходжаньне ад папярэдніх сыстэмаў заключалася ў тым, што бактэрыі былі падзелены на дзьве групы (архэі й эўактэрыі), кожная зь якіх была раўназначнай да эўкарыётаў.

Часам гэтыя тры дамэна, а таксама вірусы (групу, што не мае ранга) абядноўваюць у таксон Біёта[2], ранг якога часам вызначаюць як «наддамэн» ці «супэрдамэн».

Альтэрнатыўныя сыстэмы групаў вышэйшага рангу

Апроч атрымаўшай шырокае прызнаньне сыстэмы Вёзэ, існуюць альтэрнатыўныя сыстэмы групаў вышэйшага ўзроўня, напрыклад:

  • Сыстэма, у якой жывыя арганізмы падзяляюцца на дзьве імпэрыі (ці надцарства): эўкарыёты, прокарыёты, прычым апошнія адпавядаюць архэям і эўбактэрыям сыстэмы Вёзэ.
  • Сыстэма зь пяці царстваў (далей не группаванымі): прокарыёты, пратысты, грыбы, расьліны й жывёлы, прычым апошнія чатыры царства адпавядаюць імпэрыі (дамэну) эўкарыёт.

Крыніцы