Рана: розьніца паміж вэрсіямі

пашкоджаньне на скуры
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
на падставе http://be.wikipedia.org/
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:07, 15 лютага 2011

Рана (па-лацінску: vulnus, eris n.) — парушэньне анатамічнай цэласнасьці покрыўных ці ўнутраных тканак на ўсю іх таўшчыню, а часам таксама й унутраных органаў, выкліканае мэханічным узьдзеяньнем. Адметныя прыкметы: боль, крывацёк, зеўра.

Рана пальца са свежым крывацёкам

У залежнасьці ад умоў ўзьнікненьня раны падзяляюць на:

  • рэзаныя - нанесеныя сьлізгальным рухам тонкага вострага прадмету;
  • колатыя - нанесеныя прадметам з невялікім папярочным перасекам;
  • колата-рэзаныя - нанесеныя вострымі прадметамі з рэжучымі бакамі;
  • ірваныя - з прычыны моцнае расьцягваньня тканак;
  • укушаныя - нанесеныя зубамі жывёл або чалавека;
  • сечаныя - нанесеныя цяжкім вострым прадметам;
  • разьбітыя - характарызуюцца расплюшчваньнем і разрывам тканак;
  • выцятыя - ад удару тупым прадметам з адначасовым ударам навакольных тканак;
  • агнястрэльныя - ад агнястрэльнай зброі або аскепкаў боепрыпасаў выбухнога дзеяньня;
  • скальпіраваныя - з поўным або амаль поўным аддзяленьнем акраўка скуры;
  • апэрацыйныя, або хірургічныя - падчас хірургічнай апэрацыі.

Глядзіце таксама