[[Image:Barrère Pierre 1690-1755 Ornithologiae.png|thumb|Разнавіднасці дзюбаў]]
'''Дзюба''' ({{lang-la|rostrum}}) — орган [[птушкі|птушак]], утвораны падоўжанымі бяззубымі сківіцамі, апранутымі ў рагавы чахол — рамфатэкай. Функцыі дзюбы вельмі разнастайныя, што адлюстроўваецца ў разнастайнасьці яе формаў. Служыць для схоплівання здабычы, яе разьдзяленьня, для дотыку, нападу і абароны, перамяшчэньня, для дзяўбленьня, капаньня, зандаваньня грунту, а таксама для складаных дзеяньняў, звязаных з даглядам за апярэньнем і пабудовай гнязда і інш.