Макееўка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Вуліцы Макееўкі: як разумею
Радок 84:
== Вуліцы Макееўкі ==
 
Адрасная сыстэма места зьяўляецца надзвычай складанай і заблытанай. Так, у розных частках места існуюць 157 параў вуліцаў з аднолькавай назвай (напрыклад, вул. [[Іван Франко|Франко]] у Цэнтральнагарадзкім і вул. Франко у Гарняцкім раёне), 65 назваў вуліцаў паўтараюцца тройчы, 12 — чатыры разы, 8 — 5 разоў. Вуліца Кастрычніцкая існуе ў шасьці месцах, вул. Стэпавая — у васьмі, прычым 5 разоў яна сустракаецца ў розных частках аднаго Савецкага раёну.
 
Блытаніны ў адраснай сыстэме дадае паўсюдны паўтор ня толькі вуліцаў, але й нумароў дамоў на адной вуліцы (ёсьць, напрыклад, 3 дамы № 2 на вуліцы Ўсьпенскага ў розных яе частках). Спэцыфіку дапаўняе наяўнасьць нумараваных праездаў у пэўных вуліцаў (напрыклад, вул. Альхоўская, завулак 13, дом 32). Акрамя таго, часам дамы, разьмешчаныя ў завулках бліжэй да вуліцы Паркавая, могуць мець адрэсу «вул. Паркавая, завулак 13, дом 32», бліжэй да вул. Луначарскага — «вул. Луначарскага, завулак 13, дом 32», а бліжэй да вул. Ярашэнкі — «вул. Ярашэнкі, завулак 13, дом 32».