Гэры Мур: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: eo:Gary Moore
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 31:
 
У студзені [[1974]] году Лайнот запрасіў Мура ў [[Thin Lizzy]] на месца [[Эрык Бэл|Эрыка Бэла]], але праз 4 месяцы гітарыст сыйшоў у [[Colosseum II]] [[Джон Хайсмэн|Джона Хайсмэна]], дзе запісаў тры альбомы (на кружлках [[1976]] і [[1977]] ёсьць яго вакальныя партыі). У студзені-траўні [[1977]] году Гэры Мур працаваў у Thin Lizzy, пасьля ізноў сышоў у Colosseum II, вярнуўся ў жніўні [[1978]] году і ізноў сыйшоў праз год, пасьля посьпеху сольнага [[сынгл]]а «''Parisienne Walkways''» (UK-8). У [[1979]]—[[1980]] Мур працаваў у складзе амэрыканскага хард-рокавага гутра [[G-FORCE]] ([[Тоні Ньютан]] — вакал, [[Ўілі Дзі]] — бас, [[Марк Носіф]] — ударныя), з якой запісаў плыт.
 
У кастрычніку [[1982]] году музыкант падпісаў кантракт з «[[Virgin Records]]» і, запрасіўшы прызнаных майстраў харда — ударніка [[Йэн Пэйс|Йэна Пэйса]], басіста [[Ніл Мюрэй|Ніла Мюрэя]], клавішніка [[Дон Эйры|Дона Эйры]] і вакаліста [[Чарлі Хун|Чарлі Хуна]], выдаў альбом «''Corridors Of Power''» (UK-30/ US-149). Нягледзячы на тое, што большсьць мураўскіх «гасьцей» былі знакамітыя па жорсткай гатычнай форме харду, музыка Гэры атрымалася бяскрыўднай і выгоднай у камэрцыйных адносінах. Альбомы [[1984]] году ''Dirty Fingers'' і [[1985]] году ''Run for Cover'' занялі ў Ангельшшчыне 12-я месца, а альбом [[1987]]-га ''Wild Frontier'' — 8-е.
 
У [[1990]] годзе Гэры Мур выдаў выдатны альбом «''Still Got The Blues''» (UK-13/US-83), у якім удзельнічалі [[Альберт Кінг]], [[Альберт Колінз]] і [[Дон Эйры]]. Гэта роўны і моцны альбом стылізаваны пад хэві-блюз. «Блюзавы пэрыяд» у творчасьці гітарыста працягваўся 7 год; выйшаў цікавы альбом «''After Hours''» (UK-4/US-145), канцэртная кружэлка, зборнік, сумесны альбом ВВМ «''Around The Next Dream''» (з [[Джэк Брус|Джэкам Брусам]] і [[Джынджэр Бэйкер|Джынджэрам Бэйкерам]], у лепшых традыцыях [[Cream]]) і прысьвячэньне [[Пітэр Грын|Пітэру Грыну]] «''Blues For Greeny»'' (UK-14).
 
У [[1997]] годзе зьявіўся студыйны альбом «''Dark Days in Paradise''», які выклікаў абурэньне ў заўзятараў Мура. У ім Гэры паўстае вакалістам, адкінуўшы гітару. Стылістычна альбом нагадваетворчасьць [[Карлас Сантана|Карласа Сантаны]] і [[Эрык Клэптан|Эрыка Клэптана]]. Цікавыя, незвычайныя мэлёдыі і багатая аранжыроўка дадаюць альбому нейкі шарм, што аднак было ўспрынята як сыход аўтара ў камерцыйную эстрадную музыку.
 
=== Сьмерць ===