Хрысьціянскі дэмакратычны рух: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 31:
}}
'''Хрысьціянскі дэмакратычны рух''' ({{lang-sk|Kresťanskodemokratické hnutie}} — '''KDH''') — хрысьціянска-дэмакратычная палітычная партыя [[Славаччына|Славаччыны]]. Партыя была створана [[17 лютага]] [[1990]] году на ўстаноўчым сходзе ў [[Нітра|Нітры]]. Першым старшынёй партыі стаў Ян Чарнагурскі. Ужо ў сакавіку [[1990]] году праз рознагалосьсі партыю пакінулі прадстаўнікі вугорскай нацыянальнай меншасьці, якія заснавалі ўласную хрысьціянска-дэмакратычную партыю. Партыя ўваходзіла ў кіруючую кааліцыю Мікулаша Дзурынды ў [[1998]]—[[2006]]. Пасьля [[Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне (2006)|выбараў 2006 году]] партыя знаходзіцца ў апазыцыі. Партыя таксама прадстаўлена ў [[Эўрапарлямэнт|Эўрапарлямэнце]] 2 дэпутатамі з 13 месцаў, адведзеных для Славаччыны (у 2004—2009 — 3 з 14). Цяперашні старшыня партыі Ян Фігель у [[2004]]—[[2009]] быў эўрапейскім камісарам па адукацыі і культуры.
{{Партыі Славаччыны}}
 
{{Накід:Славаччына}}