Мацей Радзівіл (фінансіст): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Мацей Радзівіл перанесеная ў Мацей Радзівіл (фінансіст): ёсьць больш вядомы Мацей Радзівіл
стыль
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|тып=прозьвішча|Мацей Радзівіл (неадназначнасьць)}}
{{Шляхціч
| Імя =Мацей Радзівіл
Радок 8:
| Подпіс партрэту =
| Герб =POL COA Radziwiłł.svg
| Шырыня гербу =90пкс
| Подпіс гербу =Герб [[Трубы (герб)|герб «Трубы»]]
| Пасады =
{{Шляхціч/Пасада
Радок 38:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[1961]] годзе. Скончыў унівэрсытэты ў [[Варшава|Варшаве]] і [[ЗША]]<ref name="kp">[[Глеб Лабадзенка|Глеб Лободенко]]. [http://kp.by/daily/24128.4/348267/ Князь Мацей Радзивилл: «Мой дядя Альбрехт в 1918 году поддержал Белорусскую Народную Республику»] // «Комсомольская правда», 10.07.2008</ref>. Паводле першай спэцыяльнасьці [[Філязофія|філёзаф]] (працаваў выкладнікам у [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім ўнівэрсытэце]]), другая ягоная спэцыяльнасьць — [[Фінансы|фінансіст]] (працаваў у банку). У наш час зьяўляецца выканаўчым дырэктарам адной з кампаніяў ([[Варшава]]), што займаецца мадэрнізацыяй Польскай [[Чыгунка|чыгункі]].
 
За шмат гадоў здолеў набыць на аўкцыёнах па ўсім сьвеце шэраг рэчаў, якія ў розны час належылі Радзівілам. Падараваў музэю [[Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы|Нясьвіскага замка]] гравюры з асабістай калекцыі, а ў кастрычніку [[2009]] г. перадаў сем лічбавых копіяў работ (копіі выкананыя на халсьце, і не спэцыялісту іх амаль не адрозьніць ад арыгіналу).
 
Зьяўляецца шостым па ліку Мацеем у родзе Радзівілаў, нашчадак [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» |Радзівіла Сіроткі]] ў 14-м калене.<ref>[[Глеб Лабадзенка|Глеб Лободенко]].[http://nesvizh1223.ucoz.ru/publ/5-1-0-63 Строители нашли подземный ход Радзивиллов] // «Комсомольская правда», 31.01.2008</ref> (менавіта Радзівіл Сіротка заклаў [[Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы|Нясьвіскі замак]] і збудаваў [[Фарны касьцёл (Нясьвіж)|Касьцёл Цела Божага]] ў [[Нясьвіж]]ы). Сёньня Мацей Радзівіл — фактычны галава роду, які аб’ядноўвае ўсю сям’ю. Сваім сваякам імкнецца нагадаць: ''Кожны Радзівіл мусіць пабываць у Нясьвіжы''.<ref name="kp"/>
 
Жонка — Ганна Радзівіл — прамы нашчадак [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалая Радзівіла «Чорнага»]] ў 15-м калене <ref>[http://www.ctv.by/news/~news__m11=21635 Свое 100-летие Эльжбетта Радзивилл отпразднует в Несвиже охотой на кабана] // Сайт «[[СТВ]]», 31.05.2009</ref>. У [[2008]] г. у [[Дубінкі|Дубінках]] (непадалёк ад [[Вільня|Вільні]]), дзе здаўна жылі [[Радзівілы]], у [[касьцёл]]ьнай крыпце знайшлі чалавечыя косткі. Параўнананьне ДНК Ганны як прамого нашчадка з ДНК знойдзеных парэшткаў, пацьвердзіла здагадку навукоўцаў пра тое, што яны належаць самому [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалаю Радзівілу «Чорнаму»]].
 
Мае пяцёра дзяцей, малодшая зь якіх Эльжбэта ([[2007]] г.н.). Аднаго з сыноў зваць так сама, як і бацьку, — Мацей. Сваіх дзяцей выхоўвае у духу францускай прымаўкі: «Noblesse oblige» ([[Шляхта|шляхецтва]] абавязвае).