Віталь Мікула: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Вайсковы дзяяч |поўнае імя = Віталь Мікула |арыгінальнае імя = |пэрыяд ж...'
 
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 25:
У [[1939]] скончыў [[Грундзёнзкая артылерыйская школа|Грундзёнзкую артылерыйскую школу]]. З пачатка [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] - на фронце. Пасьля разгрому польскага войска здоляў вярнуцца дахпты.
 
У [[1942]] годзе на заклік Кушаля прыяджае ў [[Менск]] каб працаваць у Афіцэрскай школе. Хутка прызначаны насесьнікам камадзіра школы. Займаўся штабной і тэарытычнай працай. У [[1943]] падрыхтаваў і выдаў “Страявы вайсковы статут” для беларускага жаўнера.
 
Пасьля стварэньня [[Беларуская Краёвая Абарона|Беларускай Краёвай Абароны]] Кушаль прызначаны вайсковым Начальнікам. Сваім намесьнікам ён зноў абраў капітана Мікулу. [[Кастусь Акула]], сьведка падзеяў, у “Змагарных дарогах” так апісвае Мікулу: {{Цытата|...быў чалавекам дробнага складу, сярэдняга росту, сьветлавалосы, з шэрымі вачыма, і, здаецца, рабаціньнем на твары. Наплечныя пакладкі вайсковага мундзіра рабілі ягоныя плечы шмат шырэйшымі, чым былі ўзапраўду. Рухі меў упэўненыя, надта апанаваныя, глядзеў заўсёды ласкава й стараўся прамаўляць ці гаварыць проста, бязь лішніх крывуляў. Твар ягоны, звычайна лагодны, меў тую ўласьцівасьць, што адразу будзіў давер і пашану да гэтага чалавека}}.
 
Улетку [[1944]] [[БКА]] разам зь нямецкім войскам адступіла на Захад. Пасьля пераходу часткі жаўнераў БКА да саюзьнікаў, немцы ва [[Ўсходняя Прусыя|Ўсходняй Прусіі]], у [[Эльбінг]]у, пастаўнаўляюць рэарганізаваць аддзелы БКА (якія налічвалі каля 10 тыс. чалавек), у [[30-я дывізія СС|30-ю дывізію СС]], далучыўшы да дывізыі афіцэраў-[[Расейская вызвольная армія|РВА]]. Атрымалася, што жаўнеры былі збольшага беларусамі, афіцэры — расейцамі.
 
На адмысловай канфэрэнцыі расейцы прапанаваліназваць дывізыю “Расейская дывізія СС”. Супраць гэтага паўстаў Віталь Мікула, які замяшчаў на сходзе адсутнага Кушаля: «''Я супраць называньня дывізіі Расейскай і катэгарычна адмаўляюся падпарадкоўвацца расейскаму афіцэрству''».
 
Беларускія афіцэры, што прысутнічалі на сходзе, на якіх так спадзяваўся Мікула, не падтрымалі яго. Ён застаўся ў адзіноце. Нецы і расейцы вызьверыліся на тыя словы. Празь некалькі дзён яго арыштавалі і адправілі ў [[канцлягер Дахаў]], дзе ён і загінуў.
 
{{накід}}
Радок 37 ⟶ 45:
[[Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусьветнай вайны]]
[[Катэгорыя:Калябарацыя на Беларусі]]
[[Катэгорыя:БКА]]
[[Катэгорыя:Вязьні канцлягэру Дахаў]]
[[Катэгорыя:Ахвяры нямецкіх канцэнтрацыйных лягераў]]