Розьніца паміж вэрсіямі «Бруге»

5 байтаў выдалена ,  9 гадоў таму
д
унутраная спасылка, артаграфія
(афармленьне)
д (унутраная спасылка, артаграфія)
'''Бруге''' ({{мова-nl|Brugge}}; {{мова-fr|Bruges}}; {{мова-en|Bruges}}) — [[места]] ў [[Фляндрыя|Фляндрыі]], у [[Бэльгія|Бэльгіі]]. Сталіца правінцыі [[Заходняя Фляндрыя]].
 
Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў [[сьпіс сусьветнае спадчыны]] [[ЮНЭСКА]]. У час свайго росквіту ў пэрыяд [[Сярэднявечча]] насельніцтва складала 200 000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруге лічыцца адным з самых маляўнічых местаў [[Эўропа|Эўропы]].
 
Бруге — важны эканамічны цэнтар краіны. Напрыканцы [[XX стагодзьдзе|XX]] стагодзьдзя па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму места вярнула сабе згубленую ролю гандлёвага марскога места.
 
== Паходжаньне назвы ==
Найстарэйшая крыніца, ўу якой упершыню даецца назва места, датуецца [[875]] рокам. Гэтая крыніца — старажытныя манэты, на якіх напісана ''Bruggia'' ды ''Bruccia''. Аднак дакладнае паходжаньне назвы места дагэтуль не зафіксаванае. Магчыма, гэта скажонае кельцкае імя для ракі Рае ({{мова-nl|Reie}}), якая цячэ праз места. Што тычыцца назвы самой ракі, то яна, імаверна, паходзіць ад кельцага слова Рогія (Rogia), што значыць «Сьвятая вада». У працэсе эвалюцыі імя ракі з Rogia да Ryggia, зьмянялася і назва места — да Bryggia.
 
Пазьней адбылося зьмяшэньне са старажытнанарвэскім словам ''bryggja'', што абазначае «памосткі» ды «прыстань». Старажытнанарвэскі ўплыў бярэцца да ўвагі дзякуючы інтэнсіўным гандлёвым сувязям з Скандынавіяй па [[Паўночнае мора|Паўночным моры]].
 
=== Заняпад XV—XVI стагодзьдзяў ===
[[Файл:Marcus Gerards - volledige kaart - Belgium.jpg|значак|справа|220px220пкс|Мапа Бруге 1562 року]]
У [[XV стагодзьдзе|XV]] стагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн|Антвэрпэна]] стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у [[1482]] року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.
 
108 280

зьменаў