Перасадка сэрца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: sv:Hjärttransplantation
д злучнасьць
Радок 1:
[[Файл:Heart transplant.jpg|thumb|Разьмяшчэньне донарскага сэрца ў грудавіне пацыента.]]
'''Пераса́дка (трансплянта́цыя) сэ́рца''' — хірургічная апэрацыя з мэтай замены сэрца пацыента[[пацыент]]а на сэрца донара, ці на штучнае сэрца. Паказаная пры цяжкіх захворваньнях сэрца. Уласнае сэрца пры гэтым можа быць выдаленае ці спыненае. Першую перасадку сэрца жывёлы чалавеку зьдзейсьніў у [[1964]] годзе [[Джэймз Харды]]; пацыент пражыў палтары гадзіны. Першую пасьпяховую перасадку чалавечага сэрца зьдзейсьніў [[Крысьціян Барнард]] [[3 сьнежня]] [[1967]] году ў [[ПАР]]. Апэрацыя была праведзеная ў шпіталі [[Кейптаўна]]. Сэрца 25-гадовай Дэнізы Дарваль, якая загінула ў аўтакатастрофе, было перасаджанае 55-гадоваму Льюісу Вашканскаму, які быў хворы на невылечнае сардэчнае захворваньне. Нягледзячы на тое, што апэрацыя была праведзеная бездакорна, Вашканскі пражыў хіба 18 дзён і памёр ад двухбаковай пнэўманіі. Першую перасадку сэрца ў [[СССР]] ажыцьцявіў [[12 сакавіка]] [[1987]] году хірург Валеры Шумакоў. У сучаснай трансплянталёгіі перасадка сэрца — рутынная апэрацыя, пацыенты жывуць болей за 10 гадоў. Сусьветны рэкорд (на [[2006]] год) па працягласьці жыцьця з перасаджаным сэрцам утрымлівае Тоні Хьюзман — 28 гадоў, яму цяпер 48 і адчувае ён сябе добра. Асноўнай праблемай пацыентаў зь перасаджаным сэрцам зьяўляецца адтаржэньне трансплянтантаў [[імунная сыстэма|імуннай сыстэмай]]. Перасадка штучнага сэрца ці сэрца жывёлы меней пасьпяховай, чым перасадка чалавечага сэрца.
 
Першая перасадка сэрца ў [[Беларусь|Беларусі]] была зьдзейсьненая ў красавіку [[2009]] году.<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/1916862.html У 2010 годзе ў Беларусі плянуецца трансплянтацыя лёгкіх], ''[[Радыё Свабода]]''</ref>