Эйяф’ядляёкюдль: розьніца паміж вэрсіямі

вулькан у Ісьляндыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
U73 (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Эйяф'ядлаёкюдль?oldid=641275
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:45, 25 студзеня 2011

Эйяф’ядлаёкюдль (па-ісьляндзку: Eyjafjallajökull — ледавік астраўных гор) — вулькан у Ісьляндыі. Вышыня вулькана складае 1666 метры, дыямэтар кратэра — 3-4 км, пакрыты ледавікамі плошчай каля 100 км².

Эйяф’ядлаёкюдль да 21 сакавіка 2010 г.
Вывяржэньне Эйяф’ядлаёкюдля 27 сакавіка 2010 г.

Знаходзіцца на поўдні Ісьляндыі ў 200 км на усход ад Рэйк'явіка каля аднайменнага ледавіка. Апошняе вывяржэньне пачалося 21 сакавіка 2010 г. і прывяло да закрыцьця паветранай прасторы часткі Эўропы і адмены авіярэйсаў у красавіку 2010 г. Вулькан лічыўся нядзейсным, бо папярэдняе вывяржэньне было зарэгістравана ў 1821 годзе.

Пароды і іх узрост

Самыя старыя пароды Эйяф’ядлаёкюдля маюць узрост каля 800 000 — 700 000 гадоў. У асноўным гэта так званыя трансыцыйныя базальты (пераходны тып паміж алкалібазальтам і талеіітабзальтам).

Глядзіце таксама