Рамаяна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
U73 (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Рамаяна?oldid=646348
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:39, 23 студзеня 2011

Рамаяна (санскрыт: रामायण, Rāmāyaṇa IAST «вандраваньне Рамы») — старажытнаіндыйскі эпас на санскрыце, аўтарам якога ў традыцыі індуізму прынята лічыць мудраца Валмікі. Зьяўляецца адным з найважнейшых сьвяшчэнных тэкстаў індуізму канону смрыці.

Згодна з традыцыяй індуізму, дзеяньне «Рамаяна» адбываецца ў эпоху Трэта-юга, каля 1,2 млн гадоў таму. Навукоўцамі «Рамаяна» датуецца IV стагодзьдзем да н. э. У ёй апавядаецца гісторыя сёмай аватары Вішну Рамы, чыю жонку Сіту выкрадае Равана — цар-ракшаса Ланкі. У эпасе асьвятляюцца тэмы чалавечага існаваньня і паняцьце дхармы. Таксама як і «Махабхарата», «Рамаяна» — гэта не проста звычайная гісторыя. У ёй утрымліваюцца вучэньні старажытных індыйскіх мудрацоў, якія прадстаўлены пасродкам алегарычнага апавяданьня ў спалучэньні з філасофіяй і бхакці. Пэрсанажы Рамы, Сіты, Лакшманы, Бхарата, Ханумана і Раваны зьяўляюцца неад’емнымі элемэнтамі культурнай сьвядомасьці Індыі.

«Рамаяна» складаецца з 24000 вершаў (480002 слоў — каля адной чвэрці тэксту «Махабхараты», што ў чатыры разы больш «Іліяды»), якія разьмеркаваны на сем кніг і 500 песень, званых «канд». Вершы «Рамаяны» складзеныя ў мэтры з трыццаці двух складоў, які завецца ануштубх.