Бачнае выпраменьваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
U73 (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Бачнае_выпраменьванне?oldid=653427
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:36, 23 студзеня 2011

Бачнае выпраменьваньне або сьвятло[1] — электрамагнітныя хвалі, якія ўспрымае вока чалавека, і якія займаюць ўчастак спэктра з даўжынёй хвалі прыблізна ад 380 (фіялетавы) да 750 нм (чырвоны) (індывідуальныя межы ўспрыманьня крыху вагаюцца для кожнага чалавека). Такія хвалі займаюць частотны дыяпазон ад 400 да 790 тэрагерц.

Белае сьвятло раскладваецца ў аптычны спэктар з дапамогай прызмы.

Найбольшую адчувальнасьць да сьвятла чалавечае вока мае ў вобласьці 555 нм (540 ТГц), у зялёнай частцы спэктру. У спэктры ўтрымліваюцца ня ўсе колеры, якія адрозьнівае чалавечы мозг. Такіх адценьняў, як ружовы або маджэнт, няма ў спэктры бачнага выпраменьваньня, яны ўтвараюцца ад зьмешваньня іншых колераў.

Бачнае выпраменьваньне таксама трапляе ў «аптычнае акно» — вобласьць спэктра электрамагнітнага выпраменьваньня, што практычна не паглынаецца зямной атмасфэрай. Што тычыцца расьсейваньня, блакітнае сьвятло расьсейваецца на неаднароднасьцях атмасфэры мацней, чым сьвятло з большымі даўжынямі хваляў (у чырвоны бок спэктру), і таму дзённае неба выглядае блакітным.

Спэктр бачнага выпраменьваньня

Колер Дыяпазон даўжынь хваляў, нм Дыяпазон частот, ТГц Дыяпазон энэргіі фатонаў, эВ
Фіялетавы 380—440 790—680 2,82—3,26
Сіні 440—485 680—620 2,56—2,82
Блакітны 485—500 620—600 2,48—2,56
Зялёны 500—565 600—530 2,19—2,48
Жоўты 565—590 530—510 2,10—2,19
Памаранчавы 590—625 510—480 1,98—2,10
Чырвоны 625—750 480—405 1,68—1,98

Заўвагі

  1. ^ Бачнае сьвятло або проста сьвятло ў вузкім сэнсе слова.