Галісія: розьніца паміж вэрсіямі

аўтаномная супольнасьць Гішпаніі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
U73 (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Галісія?oldid=645794
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:28, 23 студзеня 2011

Галісія (па-галісійску: Galiza, па-гішпанску: Galicia) — аўтаномная супольнасьць на паўночным захадзе Гішпаніі. Сталіца — Сант’яга-дэ-Кампастэла, найбуйнейшы горад — Віга.

Герб Галісіі

Эканоміка

З галін прамысловасьці ў Галісіі найбольш разьвітыя харчовая (асабліва рыбакансэрвная), суднабудаваньне і хімічная (нафтаперапрацоўка). Галоўныя прамысловыя цэнтры Галісіі — Віга і Ля-Карунья.

У эканоміцы Галісіі асноўнае значэньне мае аграрны сэктар. У сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве занята больш за 50% насельніцтва раёна. Галоўная галіна сельскай гаспадаркі — мяса-малочная, жывёлагадоўля, вінаробства, плянтацыі з садавінай.