Ота Вайнінгер: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
U73 (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Ота_Вейнінгер?oldid=654511
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:18, 23 студзеня 2011

Ота Вайнінгер (па-нямецку: Otto Weininger) (3 красавіка 1880, Вена — 4 кастрычніка 1903, Вена) — аўстрыйскі філёзаф.

Ота Вайнінгер

Біяграфія

Нарадзіўся ў багатай габрэйскай сям’і. У 1898 годзе паступіў на філязофскі факультэт Венскага ўнівэрсытэта, які з адзнакай скончыў, абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму бісэксуальнасьць. Пасьля абароны дысэртацыі прыняў хрысьціянства.

Сьмерць

Ота Вайнінгер зьдзейсьніў дэманстратыўнае самагубства ў нумары гатэлю, у якім памёр Бэтховен. Магчымымі прычынамі самагубства сучасьнікі называлі «канфлікт паміж аскетызмам, які прававедваў Вайнігер, і ўласнай пачуцьцёвасьцю». Зь іншага боку, самагубства Вайнінгера нярэдка адносяць да так званых выпадкаў суіцыду з-за комплексу культурнай непаўнавартаснасьці.

Творчасьць

Асноўнай працай Вайнінгера была кніга «Пол і характар. Прынцыповае дасьледаваньне» (1902), хоць былі і іншыя, апублікаваныя ўжо пасьля яго сьмерці — «Аб апошніх рэчах» (1904, апублікаваў яго сябар Морыц Раппапорт), «Каханьне і жанчына» (1917). Пасьля першай сусьветнай вайны Артурам Герберам былі таксама апублікаваныя нататкі і лісты Вайнінгера.