Мэскалін: розьніца паміж вэрсіямі

хімічнае злучэньне
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
U73 (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Мескалін?oldid=654397
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:48, 23 студзеня 2011

Мэскалін — псыхадэлік, энтэген, алькалёід з групы фэнілэтыламінаў. Сыстэматычнае назва — 2 - (3,4,5-трымэтаксыфэніл)-этыламін. У невялікіх колькасьцях утрымліваецца ў кактусах роду Lophophora (Lophophora williamsii) і Trichocereus (Trichocereus pachanoi, Trichocereus peruviana), сынтэзуецца штучным шляхам з галёвай кісьлі, таксама можа быць сынтэзаваны з ваніліну. У большасьці краін вытворчасьць і распаўсюджваньне мэскаліну забароненая законам (у тым ліку ў Беларусі).

Мэскалін у парашку

Гісторыя

Пра галюцынагенныя уласьцівасьцяі некаторых кактусаў здаўна ведалі індзейцы розных плямёнаў і ўжывалі гэтыя расьліны падчас рэлігійных цэрымоній.

Упершыню мэскалін быў атрыманы з кактуса пэёт 23 лістапада 1897 нямецкім хімікам Артурам Хэфтэрам. Пазьней, у 1919 годзе ў Эрнст Спаз ўпершыню сынтэзаваў мескалін хімічным шляхам.

Акрамя пеёту, мэскалін зьмяшчаецца таксама ў кактусах Сан-Пэдра, якія больш папулярныя, чым пэёт, бо вырастаюць хутчэй за апошняі.

У 1927 годзе ў Нямеччыне была апублікаваная першая навуковая праца, прысьвечаная эфэктам мэскаліна «Der Meskalinrausch».

У траўні 1953 годе Олдас Хаксьлі ўпершыню спрабуе мескалін ў дазаваньні 400 мг і ў 1954 годзе публікуе эсэ «Дзьверы ўспрыманьня», якое апісвае яго экспэрымэнт.

У лябараторных умовах мэскалін быў сынтэзаваны амэрыканскім хімікам расейскага паходжаньня Аляксандрам Шульгіным. Апісаньне сынтэзу, уплыў рэчыва на чалавека і рэкамэндуемыя дазоўкі ён апублікаваў у сваёй кнізе PiHKAL.

Дазаваньні і працягласьць

Сярэдняя дазоўка для пераральнага ўжываньня мэскалін-гідрахларыду складае 300 мг. Эфэкты пачынаюць праяўляцца праз 45-60 хвілін пасьля ўжываньня. Пік актыўнасьці доўжыцца каля 4 гадзін, пасьля чаго ідзе спад працягласьцю 4 гадзіны. Сульфат мэскаліна крыху менш актыўны пры той жа дозе.

Эфэкты

Псыхатропныя эфэкты

  • Галюцынацыі з адкрытымі вачыма
  • Галюцынацыі з заплюшчанымі вачыма
  • Зьмяненьне разумовага працэсу
  • Эўфарыя
  • Містычнае перажываньне
  • Ірацыянальнасьць разумовага працэсу
  • Паскарэньне разумовага працэсу
  • Запавольненьне дзеяньняў

Пабочныя эфэкты

  • галавакружэньне
  • Дыспэптычныя разлады (ваніты)
  • Тахікардыя
  • Пашырэньне зрэнкаў
  • Пачуцьцё сьпякоты або холаду
  • Галаўны боль
  • Пачуцьцё трывогі
  • Сухасьць сьлізістых абалонак

Літаратура

  • Данілаў М., Лібэрман Ю., Пяцігорск А., Сегал Д., Усьпенскі Б. Папярэдняе паведамленьне аб вопыце семіятычны дасьледаваньні маўленчага патоку пад дзеяньнем мескална // Працы па знакавых сыстэмах, 2, 1965.