Шчэпан Садурскі: розьніца паміж вэрсіямі

польскі сатырык, карыкатурыст, журналіст
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
U73 (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Шчэпан_Садурскі?oldid=654339
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:40, 23 студзеня 2011

Шчэпан Садурскі (па-польску: Szczepan Sadurski; нар. 9 чэрвеня 1965, Люблін) — польскі сатырык, карыкатурыст, журналіст, старшыня Партыі Добрага Гумару.

Скончыў мастацкі ліцэй (1985). Апублікаваў больш за 5000 малюнкаў у 200 часопісах. Ляўрэат прэмій, у тым ліку «Залатая шпілька’86» (прэмія часопіса «Шпількі» у конкурсе на лепшы малюнак году). Заснавальнік «Выдавецтва Гумару і Сатыры Супэрпрэс» (1991 г.), галоўны рэдактар часопіса «Добры Гумар». Аўтар ідэі і старшыня Партыі Добрага Гумару — нефармальнай, міжнароднай арганізацыі для тых, хто любіць сьмяяцца (больш за тры тысячы сябраў у Польшчы і іншых краінах сьвету). Уладальнік сатырычнага інтэрнэт-партала Sadurski.com. Зьяўляўся сябрам журы шматлікіх сатырычных і гумарыстычных конкурсаў ў Польшчы, Турцыі і Швэцыі. Жыве ў Варшаве.