Розьніца паміж вэрсіямі «Ісак Любан»

1500 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
дапаўненьне
(дапаўненьне)
'''Іса́к Іса́кавіч Лю́бан''' ([[23 сакавіка]] [[1906]], [[Чэрыкаў]] [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]]  — [[7 лістапада]] [[1975]], [[Масква]])  — беларускі савецкі [[кампазытар]], [[грамадзкі дзяяч]].
 
== Жыцьцяпіс ==
 
У 1920-я гады выхоўваўся ў працоўнай школе-камуне для вясковай бядноты і сірацінаў<ref name="sb">{{Спасылка | аўтар = Валерий Михайлов| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 18 верасьня 2008| url = http://pda.sb.by/post/minskaya_odisseya_boleslava_beruta2/| загаловак = Минская одиссея Болеслава Берута| фармат = | назва праекту = Общество| выдавец = «[[Советская Белоруссия]]»| дата = 21 студзеня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>, дзе захапіўся сьпевамі, гульнёй на музычных інструмэнтах. Атрымаў накіраваньне ў [[Беларускі музычны тэхнікум|менскі музычны тэхнікум]] разам з будучай жонкай Настай Калесьнікавай. Скончыў тэхнікум па клясе тэорыі кампазыцыі ў 1928 годзе.
У 1928 скончыў [[Беларускі музычны тэхнікум|музычны тэхнікум]] у [[Менск]]у па клясе кампазыцыі.
 
У 1928—1936  — мастацкі кіраўнік [[Беларускае радыё|Беларускага радыё]]. У 1932—1937 старшыня [[Саюз кампазытараў БССР|Саюзу кампазытараў БССР]]. У 1937—1941 мастацкі кіраўнік [[Ансамбаль песьні й танцу Белдзяржфілярмоніі|Ансамблю песьні й танцу]] [[Белдзяржфілярмонія|Беларускай філярмоніі]].
 
Удзельнік [[ВАВ|Вялікай Айчыннай вайны]]. [[Заслужаны дзяяч мастацтва БССР]] ([[1942]]).
 
З 1945 жыў у [[Масква|Маскве]]. У 1949—1955 мастацкі кіраўнік Ансамблю песьні й танцу Цэнтральнага Дому культуры чыгуначнікаў. Складальнік зборніку «Беларускія народныя і рэвалюцыйныя песьні для харавога і сольнага выкананьня» (Менск, 1938).
 
З жонкай Настай Калесьнікавай (прозьвішча не зьмяняла) мелі сына і дачку<ref name="sb"/>.
 
== Узнагароды ==
 
1940 — [[ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга]].
 
[[Сталінская прэмія]] другой ступені (1946) за музыку да спэктаклю «Несьцерка».
 
== Працы ==
* Для салістаў, хору і сымфанічнага аркестру  — сюіта «Мяжа ў песьнях» (сл. [[Пятрусь Броўка|П. Броўкі]], [[Пятро Глебка|П. Глебкі]], [[Іван Шапавалаў|І. Шапавалава]], 1935);
* для сымфанічнага аркестру  — «Марш на сьмерць» [[Сяргей Кіраў|С.  М.  Кірава]] (1934), «Рафальскіяна» (фантазія на тэмы музыкі да спэктакляў [[Дзяржаўны габрэйскі тэатар БССР|Дзяржаўнага габрэйскага тэатру БССР]], 1935);
* для салістаў, хору і аркестру народных інструмэнтаў  — «Калгасная вечарынка» (словы народныя і ўласныя, 1937), «Стары беларускі вясельны абрад» (на ўласнае лібрэта, 1937);
* для [[Цымбалы|цымбалаў]], [[баян]]у  — п’есы;
* песьні (для хору, салістаў, вакальных ансамбляў), у тым ліку «Дзьве долі» (сл. [[Янка Купала|Я. Купалы]], 1926), «Ноч» (сл. [[Якуб Колас|Я. Коласа]], 1928), «Песьня пра дукорскіх партызанаў» (сл. П. Броўкі, 1931), «Упрыгожым нашыя хаты» (сл. Я. Купалы, 1937), «Быў сьлесар луганскі» (сл. П. Броўкі, 1937), [[Адам Русак#«Бывайце здаровы»|«Бывайце здаровы»]] (сл. [[Адам Русак|А. Русака]], 1937), «На сьмерць партызана» (сл. [[Кандрат Крапіва|К. Крапівы]], 1942), «Помню, помню тыя росы» (сл. К. Крапівы, 1942), «Наш тост» (сл. М. Касенкі, 1942), «Песьня помсты» (сл. М. Рудэрмана, 1942), «Песьня беларускіх партызанаў» (сл. П. Броўкі, 1943), «Васількі» (сл. [[Анатоль Астрэйка|А. Астрэйкі]], 1943), «Мара жаўнера» (сл. А. Сафронава, 1943), «Гармонік» (сл. А. Сафронава, 1943), «Асіна» (сл. А. Сафронава, 1943), «Чорныя косы» (сл. А. Астрэйкі, 1945), «Песьня пра Заслонава» (сл. А. Русака, 1945), «Песьня трактарыстаў» (сл. Я. Шведава, 1946), «Дзявочая» (сл. А. ДасталяДосталя, 1946), «Бацькоўскі запавет» (сл. [[Леў Ашанін|Л. Ашаніна]], 1947), «Паходная песьня» (сл. [[Аляксандар Жараў|А. Жарава]], 1947), «Песьня пра лепшых сяброў» (сл. Л. Ашаніна, 1949), «Чыгуначная краіна» (сл. E[[Яўген Далматоўскі|Я. Далматоўскага]], 1953), нізка на сл. П. Броўкі (1955), «Сьцяжынка палявая» (сл. [[Алесь Бачыла|А. Бачылы]], 1955), нізка на сл. П. Кудраўцава (1961), «Расквітнела краіна» (сл. М. Андронава, 1962), «Партрэт марака» (сл. М. Андронава, 1963), «Ленінскай партыі дзеці» (сл. М. Андронава, 1965), «Мы толькі любілі» (сл. [[Максім Лужанін|М. Лужаніна]], 1965), «Менскія ночы» (сл. А. Русака, 1965), «Маладэчна» (сл. А. Русака, 1965);
* музыка да драматычных спэктакляў, у тым ліку «Несьцерка» [[Віталь Вольскі|В. Вольскага]] (1941);
* музыка да фільмаў, у тым ліку «[[Гадзіньнік спыніўся апоўначы]]» (1958);
* У 1942  г. кампазытар, знаходзячыся пасьля раненьня ў шпіталі, напісаў музыку да песьні «Наш тост». У траўні 1942 году песьня была выкананая ў Маскве на канцэрце майстроў беларускага мастацтва і мела вялікі посьпех. Выконвала яе народная артыстка СССР [[Ларыса Александроўская]]. З тае пары «Наш тост» уключылі у свой рэпэртуар шматлікія вядомыя артысты і франтавыя ансамблі. Зьявіліся розныя варыянты тэксту.
 
== Фільмаграфія ==
[[Катэгорыя:Ляўрэаты Сталінскай прэміі]]
[[Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтва Беларусі]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1975 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 7 лістапада]]
120 244

зьмены