Радзівілы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Removing: sv:Rakoczy
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 29:
[[Януш Радзівіл]] (памёр у [[1620]] г.), як кальвініст не карыстаўся літасцямі караля. Пакрыўджаны няміласцю, стаў дзейным удзельнікам рокоша Зэбржыдовского супраць Жыгімонта III; пасля пагадніўся з каралём, але ў справах дзяржаўных удзелу не прымаў.
 
[[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка]] (Сіротка) (1549—1616) — выхаваны ў кальвінізме, але павучаннямі Скаргi звернуты ў каталіцызм; за ім рушылі ўслед і малодшыя браты. Паранены пад Полацкам у 1579 г., пакінуў службу і праславіўся мецэнатам.
 
[[Юры Радзівіл]] (1556—1600) — біскуп кракаўскі. Звернуты стараннямі езуітаў з кальвінізму ў каталіцызм, паступіў у ордэн і прыняў духоўны сан. Ён зрабіўся паслухмянай прыладай у руках езуітаў, пераследваў дысідэнтаў, зачыняў друкарні кальвіністаў, спальваў публічна складанні, нязгодныя з каталіцтвам, і часам звяртаўся нават да суровых мер супраць адрачэнцаў ад каталіцызму. У 1584 г. атрымаў званне кардынала; апошнія гады жыцця правёў у Рыме.