Ісак Любан: розьніца паміж вэрсіямі

беларускі кампазытар
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пераклад з http://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%9B%D1%8E%D0%B1%D0%B0%D0%BD,_%D0%98%D1%81%D0%B0%D0%B0%D0%BA_%D0%98%D1%81%D0%B0%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87&oldid=25158278
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:50, 21 студзеня 2011

Іса́к Іса́кавіч Лю́бан (23 сакавіка 1906, Чэрыкаў Магілёўскай губэрні7 лістапада 1975, Масква) — беларускі савецкі кампазытар, грамадзкі дзяяч.

Жыцьцяпіс

У 1928 скончыў музычны тэхнікум у Менску па клясе кампазыцыі.

У 1928—1936 — мастацкі кіраўнік Беларускага радыё. У 1932—1937 старшыня Саюзу кампазытараў БССР. У 1937—1941 мастацкі кіраўнік Ансамблю песьні й танцу Беларускай філярмоніі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны дзяяч мастацтва БССР (1942).

З 1945 жыў у Маскве. У 1949—1955 мастацкі кіраўнік Ансамблю песьні й танцу Цэнтральнага Дому культуры чыгуначнікаў. Складальнік зборніку «Беларускія народныя і рэвалюцыйныя песьні для харавога і сольнага выкананьня» (Менск, 1938).

Узнагароды

Сталінская прэмія другой ступені (1946) за музыку да спэктаклю «Несьцерка».

Працы

  • Для салістаў, хору і сымфанічнага аркестру — сюіта «Мяжа ў песьнях» (сл. П. Броўкі, П. Глебкі, І. Шапавалава, 1935);
  • для сымфанічнага аркестру — «Марш на сьмерць» С. М. Кірава (1934), Рафальскіяна (фантазія на тэмы музыкі да спэктакляў Дзяржаўнага габрэйскага тэатру БССР, 1935);
  • для салістаў, хору і аркестру народных інструмэнтаў — «Калгасная вечарынка» (словы народныя і ўласныя, 1937), «Стары беларускі вясельны абрад» (на ўласнае лібрэта, 1937);
  • для цымбалаў, баяну — п’есы;
  • песьні (для хору, салістаў, вакальных ансамбляў), у тым ліку «Дзьве долі» (сл. Я. Купалы, 1926), «Ноч» (сл. Я. Коласа, 1928), «Песьня пра дукорскіх партызанаў» (сл. П. Броўкі, 1931), «Упрыгожым нашыя хаты» (сл. Я. Купалы, 1937), «Быў сьлесар луганскі» (сл. П. Броўкі, 1937), «Бывайце здаровы» (сл. А. Русака, 1937), «На сьмерць партызана» (сл. К. Крапівы, 1942), «Помню, помню тыя росы» (сл. К. Крапівы, 1942), «Наш тост» (сл. М. Касенкі, 1942), «Песьня помсты» (сл. М. Рудэрмана, 1942), «Песьня беларускіх партызанаў» (сл. П. Броўкі, 1943), «Васількі» (сл. А. Астрэйкі, 1943), «Мара жаўнера» (сл. А. Сафронава, 1943), «Гармонік» (сл. А. Сафронава, 1943), «Асіна» (сл. А. Сафронава, 1943), «Чорныя косы» (сл. А. Астрэйкі, 1945), «Песьня пра Заслонава» (сл. А. Русака, 1945), «Песьня трактарыстаў» (сл. Я. Шведава, 1946), «Дзявочая» (сл. А. Дасталя, 1946), «Бацькоўскі запавет» (сл. Л. Ашаніна, 1947), «Паходная песьня» (сл. А. Жарава, 1947), «Песьня пра лепшых сяброў» (сл. Л. Ашаніна, 1949), «Чыгуначная краіна» (сл. E. Далматоўскага, 1953), нізка на сл. П. Броўкі (1955), «Сьцяжынка палявая» (сл. А. Бачылы, 1955), нізка на сл. П. Кудраўцава (1961), «Расквітнела краіна» (сл. М. Андронава, 1962), «Партрэт марака» (сл. М. Андронава, 1963), «Ленінскай партыі дзеці» (сл. М. Андронава, 1965), «Мы толькі любілі» (сл. М. Лужаніна, 1965), «Менскія ночы» (сл. А. Русака, 1965), «Маладэчна» (сл. А. Русака, 1965);
  • музыка да драматычных спэктакляў, у тым ліку «Несьцерка» В. Вольскага (1941);
  • музыка да фільмаў, у тым ліку «Гадзіньнік спыніўся апоўначы» (1958);
  • У 1942 г. кампазытар, знаходзячыся пасьля раненьня ў шпіталі, напісаў музыку да песьні «Наш тост». У траўні 1942 году песьня была выкананая ў Маскве на канцэрце майстроў беларускага мастацтва і мела вялікі посьпех. Выконвала яе народная артыстка СССР Ларыса Александроўская. З тае пары «Наш тост» уключылі у свой рэпэртуар шматлікія вядомыя артысты і франтавыя ансамблі. Зьявіліся розныя варыянты тэксту.

Фільмаграфія

  • «Новы дом» (1947)
  • «Шчасьце трэба берагчы» (1958)
  • «Гадзіньнік спыніўся апоўначы» (1958)

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі