Нойбурскія маёнткі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Нойбургі''' ({{мова-de|Neuburger}}) — дынастыя князёў нямецкага княства [[Нойбург]], прадстаўнікі якой на працягу [[1695]]—[[1744]] гадоў валодалі так званымі '''Нойбурскімі маёнткамі''' ў [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]] — [[Слуцкае княства|Слуцкім княствам]], [[Себескае графства|Себескім]] і [[Невельскае графства|Невельскім]] графствамі, [[Копысь|Копысьсю]], [[Раманава]]м, [[Беліца (вёска)|Беліцай]], [[Кейданы|Кейданамі]], [[Біржы|Біржамі]], [[Заблудаў|Заблудавам]].
[[Файл:Karl_Philipp,_Kurfürst_(1716-1742).jpg|міні|250пкс|Князь нойбурскі Карл Філіп]]
Пачатак утварэньню гэтага своеасаблівага [[анкляў|анклява]] на тэрыторыі ВКЛ паклаў другі шлюб ([[10 жніўня]] [[1688]]) адзінай дачкі [[Багуслаў Радзівіл|Багуслава Радзівіла]] ([[1620]]—[[1669]]) [[Людвіка Караліна Радзівіл|Людвікі Караліны]] (па-нямецку: Луізы Шарлоты; [[27 лютага]] ці [[9 сакавіка]] [[1667]] — [[25 сакавіка]] 1695) з князем нойбурскім [[Карл Філіп Нойбург|Карлам Філіпам]] ([[4 лістапада]] [[1661]] — [[31 сьнежня]] [[1742]]), у [[1697]] годзе беспасьпяховым прэтэндэнтам на польскую карону, з [[1716]] году курфюрстам-пфальцграфам Рэйнскім. Пасьля сьмерці Людвікі Караліны яе ўладаньні ў ВКЛ, спадчына Багуслава Радзівіла, перайшлі да двухгадовай дачкі Лізаветы Аўгусты Сафіі ([[17 сакавіка]] [[1693]] — [[30 студзеня]] [[1728]]), якой апекаваўся бацька, князь Карл Філіп Нойбург. З [[1717]] году Лізавета Аўгуста Сафія была замужам за пфальцграфам Зульцбаскім Ёзэфам Карлам Эмануэлем (1693—[[1729]]); пасьля яе сьмерці «Нойбурскія маёнткі» перайшлі да трох дачок ад гэтага шлюбу: Лізаветы Аўгусты ([[17 студзеня]] [[1721]] — [[17 жніўня]] [[1794]]), Марыі Анны Шарлоты ([[22 чэрвеня]] [[1722]] — [[25 красавіка]] [[1790]]) і Марыі Францыскі Даратэі ([[16 чэрвеня]] [[1724]] — [[15 лістапада]] 1794), якімі ізноў апекаваўся Карл Філіп. Яго сьмерць у 1742 годзе прысьпешыла аднаўленьне спадчынных праў [[Радзівілы|Радзівілаў]] на «Нойбурскія маёнткі», якія на працягу паўстагодзьдзя былі сталым аб’ектам судовых разьбіраньняў і ўзброеных наездаў прэтэндэнтаў з буйных магнацкіх родаў ВКЛ. Пасьля працяглых перамоваў з Нойбургамі і іншымі зацікаўленымі бакамі іх уладальнікам [[22 траўня]] [[1744]] году стаў князь [[Геранім ФларыянФлярыян Радзівіл]], якому давялося заплаціць 230 тысяч дукатаў кампэнсацыі новаму курфюрсту-пфальцграфу Райнскаму Карлу Тэадору (1724—[[1799]]), мужу Лізаветы Аўгусты, а таксама 2 млн злотых [[Сапегі|Сапегам]], 1 млн злотых прускаму каралю [[Фрыдрых II|Фрыдрыху II]] і іншым у якасьці кампэнсацыі.
 
Цэнтрам вялізарнай латыфундыі Нойбургаў у ВКЛ, у якой пасьля Людвікі Караліны ніхто зь іх не бываў, быў [[Слуцак]]. Усё кіраваньне адбывалася праз эканомаў (з [[1682]] па [[1714]] год гэтую пасаду займаў [[Станіслаў Незабытоўскі]]), злоўжываньні якіх выклікалі рэзкія пратэсты мясцовага насельніцтва, якія часта перарасталі ў паўстаньні ([[1684]], [[1685]], 1695, [[1699]] і г. д.). Нягледзячы на высокія [[падатак|падаткі]] і злоўжываньні, Слуцак пры Нойбургах быў буйнейшым эканамічным цэнтрам [[Беларусь|Беларусі]], які па колькасьці [[мануфактура|мануфактур]] і [[цэх]]аў і аб’ёме іх вытворчасьці далёка пераўзыходзіў іншыя гарады. Экстэрытарыяльнасьць «Нойбурскіх маёнткаў» спрыяла і большай, чым у іншых частках ВКЛ, рэлігійнай талерантнасьці: праваслаўным Слуцкага княства было дазволена заставацца па-за [[Берасцейская унія|уніяй]] (толькі ў Слуцку налічвалася 14 праваслаўных цэркваў); Людвіка Караліна, гарачая прыхільніца [[кальвінізм]]у, усяляк падтрымлівала гэтую канфэсію, якой у [[1693]] годзе падаравала слуцкую друкарню, выдаткавала значныя сродкі на выданьне тут [[Новы Тэстамэнт|Новага Тэстамэнту]] на [[летувіская мова|летувіскай мове]]. Працяглая эканамічная і культурная адасобленасьць «Нойбурскіх маёнткаў» ад ВКЛ праяўлялася і пазьней: тут быў галоўны асяродак рэлігійнага «дысідэнцтва» ў ВКЛ, што выявілася, напрыклад, у [[Слуцкая канфэдэрацыя 1767 году|Слуцкай канфэдэрацыі 1767 году]].