Пасол соймавы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Пасол соймавы''' — прадстаўнік шляхты ад павету на сойме [[Вял...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:20, 18 студзеня 2011

Пасол соймавы — прадстаўнік шляхты ад павету на сойме Вялікага Княства Літоўскага, пазьней Рэчы Паспалітай. Ад кожнага павету абіраліся два паслы, аднак не забаранялася і іншай шляхце езьдзіць на сойм. Заканадаўча паслоў акрэсьлілі ў Другім Статуце Вялікага Княства Літоўскага (1566).

Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай паслы ўвайшлі ў ніжэйшую палату сойму — Пасольскую Ізбу.

У 1690 заканадаўча аформілі, што на сойме кожны пасол, а на сойміках кожны шляхціч можа вольна абмякоўваць будзь-якія пытаньні[1].

Крыніцы

  1. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Пасол соймавы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 404.

Літаратура