Розьніца паміж вэрсіямі «Емэн»

23 байты выдалена ,  9 гадоў таму
афармленьне, выпраўленьне спасылак
д (r2.6.4) (робат зьмяніў: so:Yemen)
(афармленьне, выпраўленьне спасылак)
{{Краіна |
|Назва = Емэн |
|НазваЎРоднымСклоне = Емэну |
|НазваНаДзяржаўнайМове = الجمهورية اليمنية<br />Al-Ǧumhūriyyah al-Yamaniyyah |
|Сьцяг = Flag of Yemen.svg |
|Герб = Republic of Yemen.svg |
|НацыянальныДэвіз = няма |
|Месцазнаходжаньне = LocationYemen.png |
|АфіцыйнаяМова = [[арабская мова|арабская]] |
|Сталіца = [[Сана]] |
|НайбуйнейшыГорад = Сана |
|ТыпУраду = [[Рэспубліка]] |
|ПасадыКіраўнікоў = [[Прэзыдэнт]]<br />[[Прэм'ер-міністар]] |
|ІмёныКіраўнікоў = [[Алі Абдула СалегСалех]]<br />[[Алі Мухамэд Муджавар]]|
|Плошча = 527 968 |
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 49-е |
|АдсотакВады = нязначны |
|ГодАцэнкіНасельніцтва = 2009 |
|МесцаЎСьвецеПаводлеНасельніцтва = 51-е |
|Насельніцтва = 23 580 000 |
|ШчыльнасьцьНасельніцтва = 44,7 |
|ГодАцэнкіСУП = 2008 |
|МесцаЎСьвецеПаводлеСУП = 110-е |
|СУП = $55,393 млрд |
|СУПНаДушуНасельніцтва = $2410 |
|Валюта = [[Емэнскі рыял]] |
|КодВалюты = YER |
|ЧасавыПас = |
|ЧасРозьніцаUTC = +3 |
|ЧасавыПасУлетку = |
|ЧасРозьніцаUTCУлетку = |
|НезалежнасьцьПадзеі = — аб’яднаньне |
|НезалежнасьцьДаты = <br />[[22 траўня]] [[1990]] |
|ДзяржаўныГімн = Аб’яднаная рэспубліка |
|АўтамабільныЗнак = YAR |
|ДамэнВерхнягаЎзроўню = ye |
|ТэлефонныКод = 967 |
|Дадаткі = [[Файл:Yemen-map.gif|цэнтар|280пкс|Мапа Емэну]]
}}
'''Рэспубліка Емэн''' альбо '''Емэн'''  — краіна на паўднёвым усходзе [[Азія|Азіі]], мяжуе з [[Саудаўская Арабія|Саудаўскай Арабіяй]] і [[Аман]]ам.
 
На захадзе выходзіць да [[Чырвонае мора|Чырвонага мора]], на поўдні  — да Адэнскай затокі Індыйскага акіяну. Працягласьць берагавой лініі  — 1500  км. З тэрыторыі Емэну можна кантраляваць стратэгічна важную ў міжнародным суднаходзтве Баб эль-Мандэбскую пратоку. Емэну належыць выспа [[Сакотра]], шэраг іншых выспаў у Адэнскай затоцы і Чырвоным моры. Сталіца  — горад [[Сана]] (больш за 1,5  млн чал.). Іншыя буйныя месты  — Адэн (каля 500 тыс.) і Хадэйда (каля 350 тыс.)  — зьяўляюцца марскімі партамі. Афіцыйная мова  — арабская. Нацыянальнае сьвята  — 22 траўня  — Дзень абвяшчэньня Емэнскай Рэспублікі, якая ўтварылася ў 1990 шляхам добраахвотнага аб’яднаньня Емэнскай Арабскай Рэспублікі і Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Емэн. Нацыянальная валюта  — емэнскі рыял (199 ем. р.  — 1 дал. ЗША).
 
Адміністрацыйна Емэн падзяляецца на 19 правінцыяў. Дваццатай самастойнай адміністрацыйнай адзінкай зьяўляецца сталіца м. Сана.
[[26 верасьня]] [[1962]] году ў Сане адбылася антыманархічная рэвалюцыя, якая скінула дынастыю імамаў, і была абвешчаная Емэнская Арабская Рэспубліка.
 
Паўднёвы Емен здабыў незалежнасьць у 1967 пасьля лютай барацьбы супраць брытанскага каляніялізму. З 1970 ён называецца Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай Емэн (сталіца  — м. Адэн) і абвясьціў аб сваім разьвіцьці па шляху сацыялістычнай арыентацыі. У 1990 кіраўніцтва НДРЕ прызнала агульнанацыянальнае лідэрства прэзыдэнта ЕАР А.  А.  Салеха і пайшло на аб’яднаньне НДРЕ і ЕАР 22 траўня 1990.
 
Непаразуменьні, якія захоўваліся паміж кіраўнікамі былых частак Емэна прывялі ў траўні 1994 да грамадзянскай вайны, у якой Сана ў пачатку ліпеня атрымала пераканаўчую перамогу, а лідэрам паўднёваемэнскіх сэпаратыстаў давялося зьбегчы за мяжу. У 2002 яны былі амніставаныя.
 
== Палітыка ==
Емэнская Рэспубліка  — прэзыдэнцкая рэспубліка. Асноўны закон  — Канстытуцыя, зацьверджаная 21 траўня 1990 на паасобных паседжаньнях Заканадаўчага савету ЕАР і Вярхоўнай народнай рады НДРЕ, уступіла ў сілу ў траўні 1991. У лютым 2001 адбыўся ўсенародны рэфэрэндум, на якім былі ўхваленыя папраўкі да Канстытуцыі, накіраваныя на ўмацаваньне асабістай улады прэзыдэнта Емэну. Тэрмін яго паўнамоцтваў павялічыўся да 7 гадоў (раней  — пяць).
 
Па Канстытуцыі, дзяржаўнай рэлігіяй зьяўляецца [[іслам]], а шарыят  — крыніцай заканадаўства.
 
Прэзыдэнт  — Алі Абдала Салех (з 1978). У верасьні 2007 пры падтрымцы 77,17 % выбарнікаў перавыбраны на новы тэрмін падчас прамых выбараў на альтэрнатыўнай аснове. Адзіны кандыдат ад апазыцыйнага блёка «Аблічча Муштарак» Ф. Бэн Шамлан атрымаў 21,82 % галасоў.
 
Віцэ-прэзыдэнт  — Абдураба Мансур Гадзі (з 3 кастрычніка 1994).
 
Вышэйшы заканадаўчы орган  — Палата дэпутатаў, якая абіраецца на 6 гадоў і складаецца з 301 чальцоў. Цяперашні склад парлямэнту абраны 27 красавіка 2003 на шматпартыйнай аснове. Месцы разьмяркоўваюцца наступным чынам: кіруючая партыя УНК  — 229 месцаў (76%), «Іслах»  — 46, ЕСП  — 7, Насэрысцкая партыя  — 3, партыя «Баас»  — 2, незалежныя кандыдаты  — 14. Маршалкам Парлямэнту ў лютым 2008 абраны чалец УНК Ях’я Алі Ар-Раі. Наступныя выбары  — у красавіку 2009.
 
У адпаведнасьці з рашэньнем лютаўскага рэфэрэндуму 2001, Кансультацыйная рада (Савет Шуры) зьмяніла свой статус, атрымаўшы некаторыя паўнамоцтвы ў галіне заканадаўства. Складаецца з 111 чальцоў, прызначаных прэзыдэнцкім указам. Па сутнасьці Кансультацыйная рада зьяўляецца другой палатай парлямэнту і ўпаўнаважаная (разам з Палатай дэпутатаў) прымаць рашэньні па пытаньнях, датычных плянаў разьвіцьця краіны, зацьвярджэньня важных міжнародных дамоваў і да т.  п. Старшыня  — Абдэль Азіз Абдэль Гані.
 
У красавіку 2007 сфармаваны новы склад Рады Міністраў на чале з прэм’ер-міністрам Алі Мухамадам Аль-Муджаварам.
 
У арт. 144 Канстытуцыі Емэнскай Рэспублікі прадугледжаны прынцып мясцовага самакіраваньня, у адпаведнасьці зь якім кожная адміністрацыйная адзінка валодае адноснай самастойнасьцю і павінна быць прадстаўленая Мясцовай радай (абіраецца прамым і роўным галасаваньнем). На выбарах у мясцовыя рады, якія адбыліся ўвосені 2006 УНК атрымаў 74 % галасоў.
 
У адпаведнасьці з арт. 5 Канстытуцыі ў краіне дзейнічае шматпартыйная сыстэма. Налічваецца больш за 30 палітычных партыяў і рухаў, хоць афіцыйна зарэгістравана 19. Кіруючай партыяй зьяўляецца Усеагульны народны кангрэс (УНК), створаны 24 жніўня 1982. Старшыня  — прэзыдэнт А.  А.  Салех, намесьнікі  — віцэ-прэзідэнт А. Мансур Гадзі і А. Аль-Ар’яні (былы генсакратар УНК), генэральны сакратар  — А. Баджамаль.
 
Апазыцыя  — блёк «Ліка муштарак», які аб’яднаў «Іслах» (партыя ісламісцкага кшталту, заснаваная 13 верасьня 1990 прадстаўнікамі «Братоў-мусульманаў»), Емэнскую сацыялістычную партыю, Насэрысцкую партыю, Партыю арабскага сацыялістычнага адраджэньня «Баас», Партыю Аль-Хак, Саюз народных сілаў, Емэнскі юніянісцкі блок, Лібэральную канстытуцыйную партыю, Лігу сыноў Емэну і інш.
 
Унутрыпалітычнае становішча ў Емене ў цэлым устойлівае. Урад кантралюе сытуацыю, нягледзячы на супрацьстаяньне ўрадавых войскаў з узброенымі фармаваньнямі арганізацыі «Веруючая моладзь», якое працягваецца у паўночнай правінцыі Сада.
 
== Геаграфія ==
 
== Адміністрацыйны падзел ==
== Эканоміка ==
 
== Дэмаграфія ==
Насельніцтва  — 20,2  млн чал. (ацэнка, сьнежань 2007  г.), у асноўным арабы. Да 750 тыс. емэнцаў жывуць у іншых краінах Арабійскай паўвыспы.
 
Дзяржаўная рэлігія  — іслам. Па канфэсійнай прыкмеце насельніцтва падзяляецца ў асноўным на дзьве прыблізна роўныя па колькасьці групы: сунітаў шафііцкага кшталту і шыітаў-зейдытаў (якія не прызнаюць шыіцкіх імамаў). Існуюць таксама суполкі ісмаілітаў і юдэяў. У краіне дзейнічаюць строгія рэлігійныя законы, уключаючы забарону на ўжываньне алкагольных напояў і сьвініны.
 
== Культура ==
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Yemen|выгляд=міні}}
 
{{Краіны Азіі}}
7690

зьменаў