Лэн: розьніца паміж вэрсіямі

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Швэцыі і Фінляндыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '== Лэн == - буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Швэцыі, якая прыкл...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:25, 9 студзеня 2011

== Лэн == - буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Швэцыі, якая прыкладна адпавядае беларускаму вобласьць. Зараз Швэцыя падзелена на 21 лэн. Іх ня варта блытаць зь ляндзкапамі.

Гісторыя

У XIII-м стагодзьдзі Ярл Біргер і Магнус Лядулёс уводзяць так званыя замкавыя лэны. Лэны ў сучасным паразуменьні зьявіліся пасьля рэформы 1634 году. Апасьля 1810 году зьменаў у сыстэме тэрытарыяльнага падзелу Швэцыі амаль не было: толькі у 1968 годзе горад Стакгольм быў аб'яднаны зь лэнам Стакгольм, прыняўшы назву апошняга, у 1997-м годзе лэны Мальмёхус і Крысціянстад утварылі адзіны лэн Сконэ, а ў 1998-м годзе з трох лэнаў- Гётэборг і Бохуслэн (назва аднаго лэну), Эльўсборг і Скараборг быў створаны лэн Вэстра Ёталянд.

Пляны рэформы

У 2007-м годзе было вырашана скасаваць у будучым сучасную сыстэму лэнаў, стварыўшы ад 6 да 9 рэгіёнаў, па прыкладу, як гэта было зроблена ў Даніі й Фінляндыі. Канчатковае рашэньне плянавалася вынесьці ў 2010-м годзе, каб ажыцьцявіць рэформу ў 2014-м. Але ўзьніклі некаторыя праблемы: лэн Стакгольм не жадае аб'ядноўвацца зь кім бы тое ні было, а суседнія зь ім лэны наадварот, бачаць сваю будучыню ў адным рэгіёне са сталіцаю[1].