Розьніца паміж вэрсіямі «Сымбалізм»

2 байты дададзена ,  13 гадоў таму
д
няма апісаньня зьменаў
(катэгорыі, рэдакцыя)
д
 
Сымбалізм як мастацкі стыль узьнік у сярэдзіне [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] як альтэрнатыва
[[рэалізм|рэалізму]] ды [[натуралізм|натуралізму]]. Непасрэднымі яго папярэднікамі лічацца [[Шарль Бадлер|Ш. Бадлер]] ды [[Эдгар Алан По|Э. По]], першымі сымбалістамі — францускія паэты [[Поль Вэрлен|П. Вэрлен]], [[Арцюр Рэмбо|А. Рэмбо]], [[Стэфан Малярмэ|С. Малярмэ]]. У [[1886]] годзе [[Жан МарэМарэа]] апублікаваў ''«Маніфэст сымбалізму»'', у якім дэкляруе непрыманьне простага апісаньня фактаў, імкненьне адлюстраваць ідэальнае, знайсьці форму, якая здолее максымальна раскрыць гэты ідэал. Тэксты паэтаў-сымбалістаў шматзначныя, багатыя на мэтафары, у іх часта сустракаюцца містычныя матывы, тэмы сьмерці, нематэрыяльнага сьвету. Першым сымбалістам уласьцівая [[дэкаданс|дэкадэнцкая]] эстэтыка, у пазьнейшых аўтараў гэта менш прыкметна.
 
Да сымбалізму належыць, альбо адчула яго моцны ўплыў, творчасьць такіх аўтараў, як [[Марыс Мэтэрлінк|М. Мэтэрлінк]], [[Эміль Вэрхэрн|Э. Вэрхэрн]], [[Поль Адам|П. Адам]], [[Ўільям Блэйк|Ў. Блэйк]], [[Оскар Ўайльд|О. Ўайльд]], [[Ўільям Батлэр Ейтс|Ў. Ейтс]], [[Томас Стэрнз Эліёт|Т. Эліёт]], [[Канстанцін Бальмонт|К. Бальмонт]], [[Валеры Брусаў|В. Брусаў]], [[Дзьмітры Меражкоўскі|Д. Меражкоўскі]], [[Аляксандар Блок|А. Блок]] і шмат іншых. Рысы сымбалізму можна заўважыць у творчай спадчыне беларускіх паэтаў — [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]], [[Алесь Гарун|А. Гаруна]].
1816

зьменаў