Фэргана: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Горад_Фергана?oldid=635432
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:06, 7 студзеня 2011

Фэргана (па-ўзбэцку: Farg‘ona, Фарғона) — горад ва ўсходнім Узбэкістане на паўднёвым краю Фэрганскай даліны, адміністрацыйны цэнтар Фэрганскай вобласьці.

Файл:Statue of al-Farghani in Farg'ona.JPG

Геаграфія

Фэргана знаходзіцца на ўсходзе Ўзбэкістана, прыблізна ў 420 км на ўсход ад Ташкента — сталіцы краіны, і ў 75 км на захад ад Андыжана. У горадзе пражывае больш за 220 000 чалавек, што робіць яго трэцім па велічыні горадам Фэрганскай Даліны. Тэрыторыя Фэрганы — 70 км ². Разьмешчаны горад на вышыні 580 метраў над узроўнем мора.

Клімат

Клімат Фэрганы, як і ўсёй даліны, кантынэнтальны. Зіма — мяккая. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — 3,2 ° (для Фэрганы), абсалютны мінімум — 25 °. Сьнегавое покрыва нядоўгачасовае. У асобныя зімовыя дні бывае цёплае надвор’е. Лета гарачае. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня 28 °, максымальная 42,4 °.

У ліпені нярэдка дзьме гарачы сухі вецер гармсіль, асабліва ў заходняй частцы. Ападкаў мала.

Вонкавыя спасылкі

  Фэрганасховішча мультымэдыйных матэрыялаў