| Шырыня =
| Подпіс =
| Дата нараджэньня = {{Дата пачаткуНарадзіўся|23|3|1900|1|1}}
| Месца нараджэньня = [[Франкфурт-на-Майне]], вобласьць [[Гесэн-Насаў]], [[Каралеўства Прусія]], [[Нямецкая Імпэрыя]]
| Дата сьмерці = {{Памёр|18|3|1980}}
| Сайт = [http://www.erich-fromm.de www.erich-fromm.de]
}}
'''Эрых Фром''' ({{мова-de|Erich Fromm}} [[23 сакавіка]] [[1900]],[[Франкфурт-на-Майне]] - [[18 сакавіка]] [[1980]], [[Лакарна]]) — нямецка-амерыканскіамэрыканскі [[Філязофія|філёзаф]], сацыяльны псіхолаг, прадстаўнік неафрэйдызму[[нэафрэйдызм]]у. Скончыў [[Гейдэльбэргскі ўнівэрсытэт]], атрымаў ступень доктара філасофііфілязофіі (1922). Вучыўся ў Бэрлінскім псіхааналітычным інстытуце (1923—1924). У 1929—1932 супрацоўнік Інстытуту сацыяльных досьледаў у [[Франкфурт-на-Майне|Франкфурце-на-Майне]]. Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў эміграваў у [[ЗША]]. Выкладаў у Інстытуце псіхааналізу ў [[Чыкага]], у Калумбійскім[[Калюмбійскі ўнівэрсытэт|Калюмбійскім]], [[Ельскі ўнівэрсытэт|Ельскім]], [[Мічыганскі ўнівэрсытэт|Мічыганскім]] універсітэтах. У 1951—1967 жыў у [[Мэксыка|Мэксыцы]], быў прафесарам псіхіятрыі Нацыянальнага ўніверсітэтаўніверсітэту ў Мэхіка. У 1974 перасяліўся ў [[Швайцарыя|Швайцарыю]].
== Філязофія Эрыха Фрома ==
Паводле Фрома, асоба зьяўляецца прадуктам дынамічнага ўзаемадзеяньня паміж прыроджанымі патрэбамі і ўплывам культуры, сацыяльных нормаў і прадпісаньняў. Лічыў, што ў кожнага чалавека ёсьць свая нязменная сутнасьць, якая захоўваецца як ядро ва ўсіх культурах і гістарычных абставінах. Адзначаў, што неад’емнай рысай чалавечага існаваньня ў сучасным «хворым» грамадзтве зьяўляюцца адзінота, ізаляцыя і адчужэньне, якія спадарожнічаюць дасягнутаму ўзроўню свабоды. Фром расчыніў некалькі шляхоў, якія выкарыстоўваюцца людзьмі дзеля пераадоленняпераадоленьня гэтых пачуцьцяў, «уцёкаў ад свабоды»: аўтарытарызм (празьмерная залежнасьць ад зьнешняй моцы і бездапаможнасьць альбо дамінаваньне і кантроль над другімі людзьмі), дэструктыўнасьць (пераадоленьне пачуцьця непаўнавартасьці праз зьнішчэньне або пакарэньне іншых), аўтаматызаваны канфармізм (страта індывідуальнасьці, абсалютнае падпарадкаваньне сацыяльным нормам і правілам). На ягоную думку, шлях да пабудовы «здаровага» грамадства ляжыць праз маральную абнову, творчую працу, духоўнае ачышчэньне чалавека, паглыбленьне ягонай здольнасьці да любові ў шырокім сэнсе слова. Распрацаваў канцэпцыю «сацыяльнага характару», пад якім разумеў ядро структуры характару, уласьцівае большасьці прадстаўнікоў пэўнай культуры. Адрозніваў асноўныя сацыяльныя тыпы характару: 1) рэцэптыўны (пасыўнасьць, спадзяваньне на дапамогу іншых людзей, даверлівасьць); 2) эксплюатуючы (эгацэнтрызм, выжываньне за кошт іншых, агрэсіўнасьць); 3) назапашвальны (жаданьне авалодаць як мага большай колькасьцю матэрыяльных дабротаў, улады і любові, кансэрватыўнасьць, падазронасьць); 4) рыначны (уяўленьне пра асобу як тавар, неразборлівасьць у сродках дасягненьня мэты, духоўная спустошанасьць); 5) прадуктыўны (незалежнасьць, здольнасьць да творчага мысьленьня, да шчырай любові, адказнай працы). Людзі з прадуктыўнай арыентацыяй маглі б скласці ў будучым дасканалае грамадства, якое Фром называў «гуманістычным абшчынным сацыялізмам». Асноўныя працы — «Уцёкі ад свабоды» (1941), «Чалавек для сябе» (1947), «Псіхааналіз і рэлігія» (1950), «Забытая мова (1951), «Здаровае грамадства» (1955), «Мастацтва любові» (1956), «Анатомія чалавечай дэструктыўнасьці» (1973) і інш. У 1986 у ФРГ (г. [[Цюбінген]]) заснавана Міжнароднае таварыства Фрома.
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.erich-fromm.de www.erich-fromm.de]{{ref-de}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Фром, Эрых}}
[[Катэгорыя:Нямецкія філёзафы]]
[[Катэгорыя:Нямецкія псыхіятары]]
|