Гістарычны слоўнік Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўлена апіска
Радок 1:
'''Гістарычны слоўнік Беларусі''' ({{мова-en|Historical dictionary of Belarus}}) — [[энцыкляпэдыя]] на [[ангельская мова|ангельскай мове]], выдадзеная ў [[1998]]. Частка сэрыі «European historical dictionaries» (№28). Укладальнік [[Янка Запруднік]]. Налічвае больш за 4200 артыкулаў.
 
Слоўнік зьмяшчае інфармацыю пра вядомых дзеячоў і падзеі беларускай гісторыі, дзяржаўныя інстытуты ў гістарычнай пэрспэктыве, сьвятых Беларусі, нацыянальныя сьвяты і звычаі, палітычныя партыі Беларусі, нацыянальныя меншасьці і інш. Таксама прэзэнтуецца шэраг значных фігураў расейскае гісторыі, якія моцна паўплывалі на лёсы Беларусі (Іван III, Іван IV, Кацярына II, Сталін, Ленін і інш.). Дадатак утрымлівае пералік уладароў Беларусі з [[860]] (ад [[Рагвалод]]паа) да [[1997]].
 
Аўтар падае пазыцыю беларускіх гісторыкаў па праблеме спадчыны [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]: ён падкрэсьлівае эканамічны патэнцыял земляў сучаснай Беларусі ў Вялікім Княстве і культурны аспэкт, г.зн. той факт, што беларуская мова была дзяржаўнай у Княстве, што беларуская культура ў ім дамінавала, асабліва ў XVI ст.<ref>Наталля Брэль. Sužiedelis, Saulius. Historical dictionary of Lithuania; Zaprudnik, Jan. Historical dictionary of Belarus (Наталля Брэль) // «[[Беларускі гістарычны агляд]]». Т. 6. Сш. 1—2. 1999</ref>