Сяргей Ханжанкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Сяргей Ханжанкоў''' (нар. [[13 сакавіка]] [[1942]], пас. [[Усьць-Уціны]] [[Магаданская вобласьць]], [[СССР]]) — арганізатар і кіраўнік маладзёвай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў [[Менск]]у ў [[1962]]—[[1963]] гадох і мела на мэце падарваць [[радыёглушыльныя вежы|радыёглушыльную вежу]] ў Менску.
 
Нарадзіўся ў сям'і былых [[палітзьняволены]]х (бацька быў асуджаны ў [[1935]] годзе, дзед па матчынай лініі - у [[1929]]). У 1955 сям'я атрымала дазвол вярнуцца ў [[Менск]].
 
У [[1959]] паступіў на гідратэхнічны факультэт [[Беларускі палітэхнічны інстытут|Беларускага палітэхнічнага інстытуту]]. [[27 траўня]] [[1963]] іх група арыштаваная.
 
[[7 кастрычніка]] [[1963]] засуджаны за “''спробу зрабіць дывэрсію''” і “''антысавецкую агітацыю і прапаганду''” да 10 гадоў лягераў. Пасьля вызваленьня ў [[1973]] вярнуўся ў [[Менск]]. Працаваў інжынэрам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектаваньня аўтадарог, на заводзе імя Кірава.
 
Аляксандр Салджаніцын пасьля ў інтэрью згадаў Ханжанкова:
Узгадваецца лёс Сяргея Ханжанкова, які адседзеў <...> за спробу — ці нават намер — падарваць глушальнік у Менску. Але ж сыходзячы з агульначалавечых клопатаў нельга зразумець гэтага злачынцу інакш як змагара за ўсеагульны мір.<ref>[http://www.job.velib.com/book.php?avtor=s_600_1&book=10412_1_1 Аляксандар Салжаніцын З інтерв'ю агентству «Ассошыэйтед пресс» и газэце «Монд»] Масква [[23 жніўня]] [[1973]]</ref>
 
З [[2002]] на пэнсіі. Удзельнік I-га з’езду палітзьняволеных ([[жнівень]] [[1990]], [[Санкт-Пецярбург]]).
 
Не рэабілітаваны і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся.
 
== Крыніцы ==