Улун: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Улун''' ({{мова-zh|烏龍, wū lóng}}), аалонг, бірузовая гарбата — гэта кітайская напа...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:33, 1 студзеня 2011

Улун (па-кітайску: 烏龍, wū lóng), аалонг, бірузовая гарбата — гэта кітайская напаўферментаваная гарбата, асьвяжальная і смачная, ўяўляе сабою нешта сярэдняе паміж чорнай і зялёнай гарбатай. З кітайскай назва перакладаецца як «чорны цмок». Гэту гарбату ведаюць на працягу 300-400 гадоў.

Вядома больш за трыццаць сартоў улуна, якія вырабляюцца выключна ў Кітаі. Улун вырабляецца са сьпелага лісьця. Сабранае чайнае лісьце вяліцца на сонцы, потым выкладваецца ў кошыкі і прыбіраецца ў цень для фэрмэнтацыі. Фэрмэнтуецца не ўвесь чайны ліст, а толькі краі й частка паверхні. Сапраўдны улун заўсёды складаецца з цэлага лісьця бяз дробкі й пылу. Пры заварваньні бачна, што краі ліста цёмныя, а ў сярэдзіне захаваліся зялёныя пражылкі.

Улун сумяшчае ў сабе яркі водар чорнай гарбаты і насычаны смак зялёнай. Пры заварваньні улун мае смарагдавы ці бурштынавы колер. Водар чаю далікатны і тонкі, часам мядовы ці кветкавы, але можа быць і драўняным ці нагадваць падсмажаныя зерні арабікі.

Заварваюць улун у гліняным імбрычку з тоўстымі сьценкамі - заліваюць вадой, якая толькі што закіпела. Улун можна заварваць некалькі разоў, пасьля чаго ён становіцца толькі лепш. Трэцяя і чацьвёртая заваркі лічацца самымі лепшымі. Правільна завараны улун зусім не гаркавіць і мае больш насычаны водар, чым чорная ці зялёная гарбата. Кубак улуна ўтрымоўвае ў два разу менш кафэіну, чым кубак чорнай гарбаты і напалову больш, чым кубак зялёнай.

Вонкавыя спасылкі

The Tea Guardian пра аалонг (анг.)
Артыкул пра аалонг (анг.)