Наркамаўка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
афармленьне
Радок 1:
'''Нарка́маўка''', '''нарко́маўка''' — варыянт правапісу [[беларуская мова|беларускае мовы]], штучна створаны ў выніку [[рэформа беларускага правапісу 1933 году|палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году]] і замацаваны ў далейшых афіцыйных зводах правілаў ([[1934]] і [[1956]] гг., [[БССР]]; [[2008]] г., [[Рэспубліка Беларусь|РБ]]).
 
Назва паходзіць ад слова «наркамат» — «народны камісарыят» (найменьне міністэрства ў БССР) і мае пакрэсьліваць факт прыняцьця новай беларускай граматыкі Саўнаркамам БССР без грамадзкага ды навуковага абмеркаваньня.<ref name="zs">[[Зьміцер Саўка]]. [http://arche.by/by/9/10/204/ Мазаічная артаграфія] // Часопіс «[[Arche]]», [[16 сьнежня]] [[2008]]</ref><ref name="klimaw-2004">[[Ігар Клімаў|Клімаў І.]] [http://mab.org.by/materials/publ/klimau_standards.php Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»</ref> Уласна тэрмін ''наркомаўка'' быў ўведзены ў навуковы ўжытак [[Зьміцер Саўка|З. Саўкам]]<ref name="zapr">[[Сяргей Запрудзкі|Запрудскі С.]] Варыянтнасць у беларускай літаратурнай мове // IV летні семінар беларускай мовы, літаратуры і культуры (5–19 ліпеня 1999 г.): Лекцыі. Мінск, 1999. С. 20–26.</ref>. Пры гэтым існавалі і іншыя прапановы для пазначэньня гэтага правапісу — ''парэформенны'' ці ''рэфармаваны''<ref>Жураўскі А. Праблемы норм беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1993. / згодна з [http://mab.org.by/materials/publ/klimau_standards.php Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»]</ref>, а таксама ''чарнушэвіца''<ref name="zapr"/> ([[Аляксандар Чарнушэвіч|А. Чарнушэвіч]] быў у [[1933]] г. наркамам асьветы БССР)
Радок 9:
{{Асноўны артыкул|Рэформа беларускага правапісу 1933 году}}
 
[[Рэформа беларускага правапісу 1933 году|Рэформу беларускага правапісу 1933 году]] не вызналі [[Беларусы|беларускія]] навуковыя і культурна-асьветніцкія арганізацыі ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] (напрыклад, [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускае навуковае таварыства]] ў [[Вільня|Вільні]] на сваім надзвычайным паседжаньні [[31 кастрычніка]] [[1933]] г. прыняло рэзалюцыю супраць рэформы, дзе паказала яе [[расеізацыя|русіфікацыйную]] скіраванасьць і слабы навуковы падмурак), беларускія цэнтры ў [[Латвія|Латвіі]], [[Прага|Празе]] і [[Бэрлін]]е<ref name="klimaw-2004" /> з наступных прычынаў:
* напярэдадні рэформы былі праведзеныя ўзмоцьненыя [[сталін]]скія чысткі і рэпрэсіі ў асяродзьдзі беларускай інтэлігенцыі.<ref name="pa">Е. А. Потехина (Минск — Ольштын). Обучение белорусскому языку в условиях белорусско-белорусского двуязычия (проблемы обучения белорусскому языку как иностранному) // Исследование славянских языков и литератур в высшей школе: достижения и перспективы: Информационные материалы и тезисы докладов международной научной конференции / Под ред. В. П. Гудкова, А. Г. Машковой, С. С. Скорвида. — М.:[Филологический факультет МГУ им. М. В. Ломоносова], 2003. — 317 с. С. 170—173 [http://www.philol.msu.ru/~slavphil/books/21_10_2003.pdf 1]</ref><ref name="klimaw-2004" />
* праект рэформы распрацавала адмысловая [[Палітычная камісія для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы|«'''Палітычная камісія для перагляду руска-беларускага слоўніка і новых правіл правапісу беларускай мовы'''»]], у склад якой не ўвайшоў ніводны філёляг.<ref name="hrest">Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. Ч. 1—2. Мінск: БДУ, 2005—2008. Ч. 2. 2008. С. 168</ref> Увогуле, як падкрэсьліваюць сучасныя беларускія мовазнаўцы, складальнікі новага зводу правілаў кіравалася ў першую чаргу палітычнымі, а не лінгвістычнымі чыньнікамі.<ref name="lk"/>
Радок 19:
* рэформа сталася праявай палітыкі [[расеізацыя|расеізацыі]] і штучна<ref name="lk">{{Літаратура/Беларуская мова. Лінгвістычны кампэдыюм|к}} С. 88</ref><ref>Паноў С.В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі; пад навук. рэд. М.С. Сташкевіча, Г.Я. Галенчанкі. — Мн.: «Аверсэв», 2003. С. 254</ref><ref>[[Леанід Лыч]]. [http://knihi.com/mova/reforma.html Рэформа беларускага правапісу 1933 года: ідэалагічны аспект]. Мн.: Навука і тэхніка, 1993. ISBN 5-343-01453-4</ref> наблізіла беларускую мову да расейскай — з [[Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году|папярэдняга, акадэмічнага, праекту 1933 году]] былі ўзятыя ўсе пункты, якія прадугледжвалі збліжэньне з расейскай мовай, астатнія жа былі альбо кардынальна перапрацаваныя ў бок набліжэньня да расейскіх нормаў, альбо зусім ня ўлічаныя.<ref name="zs2">[[Зьміцер Саўка]]. [http://arche.by/by/9/30/338/ Мэханіка зьнявечаньня] // Часопіс «[[Arche]]», [[10 кастрычніка]] [[2009]]</ref>. На штучную, русіфікацыйную сутнасьць рэформы паказвае філёляг [[Ігар Клімаў|І. Клімаў]]:
 
{{Цытата|Бальшавіцкая дзяржава <...> разглядала мову як аб'ектаб’ект адмысловых маніпуляцый, накіраваных на дасягненне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцый з 1930 года было замацаванне рускага ўплыву ў нормах літаратурных моў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасць сярод народаў савецкай імперыі, прыглушала іх памкненні да сепаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асіміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова. Яе далейшае развіццё адбывалася не ў выніку ўнутранай неабходнасці ці рэальнага ўжытку, а прадвызначалася палітычнай кан'юнктурай савецкай дзяржавы.|[[ігарІгар Клімаў|Клімаў І.]]|Два стандарты беларускай літаратурнай мовы [2004] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»}}
 
Сучасныя беларускія філёлягі падкрэсьліваюць той факт, што звыш 20 новых правілаў, уведзеных рэформай 1933 году, скажалі ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай нормы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладаньня на іх правілаў расейскай мовы.<ref name="lk"/>
Радок 87:
 
== Крыніцы ==
{{зноскіЗноскі}}
 
{{Беларуская мова}}