Каляднае замірэньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Каляднае замірэньне''' ({{мова-fr|Trêve de Noël}}), {{мова-fr|Christmas truce}}) — кароткае неа...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:58, 31 сьнежня 2010

Каляднае замірэньне (па-француску: Trêve de Noël), па-француску: Christmas truce) — кароткае неафіцыйнае спыненьне баявых дзеяньняў на заходнім фронце Першай сусьветнай вайны, што адблося на Вігілію і Каляды 1914 году паміж брытанскімі і французкімі жаўнерамі з аднаго боку і нямецкімі зь іншага.

7 сьнежня 1914 папа рымскі Бэнэдыкт XV заклікаў распачаць афіцыйнае замірэньне[1][2]. Гэта было падтрымана Нямеччынай, але іншыя краіны сустрэлі гэта зь незадавальненьнем, як парушэньне дыцыпліны войскаў на Каляды[3].

Аднак нягледзячы на гэта, каля 100 000 брытанскія і нямецкіх вайскоўцаў прыняло ўдзел у неафіцыйных спыненьнях баявых дзеяньняў на Заходнім фронце фронту[4]. Першае замірэньне адбылося напярэдадні Калядаў, 24 сьнежня 1914 гаду, калі нямецкія войскі пачалі ўпрыгожваць сваі акопы ялінкамі са сьвечкамі ў раёне Іпр. Калі ж немцы пачалі сьпяваць каляднгыя гімны, брытанцы са сваіх аковаў адказалі сьпевамі ангельскіх калядак і музыкаю валынак.

Пасьля ворагі пачалі выкрыкамі віншаваць адзін аднаго з Калядамі. Неўзабаве пасля гэтага распачаліся сустрэчы на нэўтральных землях "No Man's Land ', дзе адбываўся абмен невялікімі падарункамі (прадукты харчаваньня, тытунь і алкаголь, ды сувеніры - кнопкі і капялюшы). Артылерыя ў тую ноч змоўкла. Пад час замірэньня было дагаворна правесьці пахаваньне забітых жаўнераў, што месяцамі ляжалі на нічыйных землях між акопаў. Пад час іх прысутнічалі вайскоўцы з варожых бакоў. На некаторых вучастках, замірэньне працягвалася да Новага году[3].

Пра тое што тады адбылося вельмі добра адлюстравана ў балядзе «Christmas in The Trenches» («Каляды ў акопах», словы і музыка Джона Маккатчэна). Гэта песьня мае за аснову рэальныя падзеі на фронце. Шкот Йен Кэлхаўн, быў адным з афіцэраў брытанскіх войскаў, які за ўдзел у Калядныым замірэньні быў асуджаны да сьмерці, і толькі ўмяшальніцтва караля Георга V выратавала яго ад выкананьня прысуду.

Крыніцы

  1. ^ "Demystifying the Christmas Truce", Thomas Löwer, The Heritage of the Great War, retrieved 27 December 2009
  2. ^ "Miracles brighten Christmas", Harrison Daily Times, 24 December 2009
  3. ^ а б Victory For Human Kindness"
  4. ^ "The Truce of Christmas, 1914", Thomas Vinciguerra, The New York Times, 25 December 2005.