Гай Юліюс Цэзар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д артаграфія
Радок 1:
{{Палітык
| імя = Гай Юліюс Цэзар
| жанчына =
| выява = Julius_Caesar.gif
| памер =
| подпіс_пад_выявай = Бюст Цэзара
| пасада = [[Дыктатар]] [[Рымская рэспубліка|Рымскай рэспублікі]]
Радок 16:
| дата_сьмерці = [[44 да н. э.]]
| месца_сьмерці = <br />[[Рым]]
| нацыянальнасьць =
| назва_палітычнай_арганізацыі = <!-- Рух, Аб’яднаньне, і пад. Неабавязковы. Па змоўчаньні — «Партыя» -->
| партыя =
Радок 28:
| узнагароды =
}}
'''Гай Юліюс Цэзар''' ({{мова-la|Gaius Julius Caesar}}) — рымскі ваенны і палітычны дзеячдзяяч.
 
== Біяграфія ==
Радок 37:
Хутка пасьля адыходу [[Луцый Карнэліюс Сула|Сулы]] ад улады Цэзар быў абраны на малодшую грамадзянскую пасаду [[квэстар]]а. Сьмерць Сулы ў 78 да н. э. дазволіла вярнуцца да былых дэмакратычных традыцыяў. Адбываліся вольныя выбары магістратаў, суды зноў сталі роўнымі, і рашэньні выносіліся не па пажаданьню дыктатара, а так, як прагаласуюць судзьдзі. Цэзар быў ужо даволі бачнай палітычнай фігурай, таму што неаднаразова прыцягваў да суду магістратаў, якімі быў незадаволены народ (напрыклад, Далябэлу і Публія Антонія<ref name="pl4">[[Плютарх]]. Параўнальныя жыцьцяпісы. Цэзар, 4</ref>). Таксама Цэзар зрабіў выдатную прамову падчас пахаваньня сваёй жонкі<ref>[[Плютарх]]. Параўнальныя жыцьцяпісы. Цэзар, 5</ref>, пасьля чаго ён стаў лічыцца цудоўным прамоўцай. У гэтай прамове ён таксама закрануў тэму паходжаньня свайго роду ад багіні Вэнэры. Таксама Цэзар таемна аднавіў бюсты свайго сваяка [[Гай Марый|Гая Марыя]], якія ў свой час зьнішчыў [[Луцый Карнэліюс Сула|Сула]]<ref>[[Плютарх]]. Параўнальныя жыцьцяпісы. Цэзар, 6</ref>.
 
Празь некалькі год на выбарах [[прэтар]]а Цэзар перамог зь вялікай перавагай, дзякуючы сваім здольнасьцям прамоўцы і велізарнай папулярнасьцюпапулярнасьці сярод [[плебеі|плебеяў]], якія складалі большасьць выбарнікаў. Аднак на падтрымку сваёй папулярнасьці, у тым ліку на арганізацыю гульняў для народа, Цэзар патраціў безьліч грошаў, у выніку чаго яго фінансавае становішча вельмі пагоршылася<ref name="pl4" />. Менавіта ў гэты час Цэзар зьблізіўся з [[Марк Ліцыніюс Крас|Красам]], адным з найбагацейшых рымлянаў таго часу. [[Марк Ліцыніюс Крас|Крас]] бачыў у Цэзары прыладу для барацьбы супраць свайго ворага [[Гнэй Пампэй|Пампэя]] і таму шчодра азалаціў Цэзара<ref name="pl11" />.
 
У [[63 да н. э.]], пасьля сьмерці [[вялікі пантыфік|вялікага пантыфіка]] Квінта Цэцыліюса Мэтэла Піюса, Цэзар быў абраны на гэтую вельмі ганаровую пасаду і стаў захавальнікам рымскіх рэлігійных традыцыяў, хаця на пасаду прэтэндавалі таксама два вельмі вядомых чалавека — Ісаўрык і Катул<ref name="pl7">[[Плютарх]]. Параўнальныя жыцьцяпісы. Цэзар, 7</ref>. Аднак у часы Цэзара старыя рымскія рэлігійныя традыцыі амаль не паважаліся, а ў Рыме зьяўляліся новыя культы, прынесеныя з Грэцыі, Малай Азіі, Эгіпту і Блізкага Ўсходу, таму функцыі вялікага пантыфіка былі значна меншыя за ранейшыя.