Канстанты Рамуальд Будкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
XHCKidx (гутаркі | унёсак)
Радок 18:
== Дзейнасьць ==
 
Сьвятар ад [[26 верасьня]] [[1893]]. Ад [[5 лютага]] [[1894]] [[вікарый]] у парафіі Сьвятой Троіцы ў [[Пскоў|Псков]]е і законанавучальнік. Ад [[11 кастрычніка]] [[1896]] вікарый у парафіі сьвятога Антонія ў [[Віцебск]]у і законанавучальнік. Ад [[8 кастрычніка]] [[1903]] вікарый [[Касьцёл сьвятой Кацярыны (Санкт-Пецярбург)|парафіі сьвятой Кацярыны]] у Пецярбургу, які налічваў у то час 30 тысяч вернікаў. Ад [[13 студзеня]] [[1904]] намесьнік плябана[[плябан]]а, ад [[5 верасьня]] [[1905]] — плябан гэтае парафіі.
 
Выявіў сябе энэргічным касьцёльным дзеячам. У бытнасьць яго плябанам у касьцёле сьв. Кацярыны адбыліся два рамонты (у [[1907]] і [[1911]]). Здолеў падвысіць прыбыткі ад прыналежнае да парафіі маёмасьці, якія ішлі ў асноўным на ўтрыманьне і пашырэньне парафіяльных навучальных установаў (у [[1907]] былі заснаваныя тры элемэнтарныя школы, чатырохклясная прафэсійная школа для падрыхтоўкі сельскіх настаўніц). Займаўся падвышэньнем узроўня адукацыі ў парафіяльных мужчынскай і жаночай гімназіях. У [[1907]] была заснаваная пазыкаашчадная каса для тых, хто працаваў у вучэбных установах. Пры храме функцыянавалі Хата рамёстваў, танная сталовая, ствараліся кружкі самаадукацыі для самых бедных. Значную ўвагу Будкевіч надаваў дабрачынным праектам, прыцягваючы вернікаў да іх рэалізацыі. Актыўна ўдзельнічаў у працы спартовага таварыства «Польскі Сакол».