Салінскі мір: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
афармленьне
Радок 1:
[[Файл:Teutonic state (rus).png|міні|350пкс||[[Тэўтонскі Ордэн]]. [[Жмудзь]] пазначана ружовым колерам]]
Тэкст '''Салінскага (Залінвэрдэрскага) дагавору''' паміж [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]] і [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскім Ордэнам]] узгоднены [[23 красавіка]] [[1398]] году ў [[Горадня|Горадні]], абмен дагаворнымі граматамі паміж вялікім князем літоўскім [[Вітаўт]]ам і вялікім магістрам Ордэна [[Конрад фон Юнгінген|Конрадам фон Юнгінгенам]] адбыўся [[12 кастрычніка]] 1398 году на востраве [[Салін]] (на [[Нёман]]е, насупраць вусьця ракі [[Нявежа (Летува)|Нявежа]]).
 
Паводле Салінскага дагавору прадугледжвалася літоўская дапамога Ордэну для заваяваньня [[Пскоўская рэспубліка|Пскова]] і ордэнская падтрымка ВКЛ для авалоданьня [[Наўгародзкая рэспубліка|Вялікім Ноўгарадам]] і паходу супраць [[Залатая Арда|Залатой Арды]]. Вітаўт абяцаў саступіць Ордэну [[Жмудзь]] да ракі НявежысНявежа і палову [[Судува|Судувы]]; у сваю чаргу, Ордэн абавязваўся не падтрымліваць прэтэнзіяў [[Сьвідрыгайла Альгердавіч|Сьвідрыгайлы]] на трон ВКЛ.
 
Неафіцыйна Вітаўт заручыўся згодай Ордэна са сваімі плянамі дабівацца поўнай незалежнасьці ад [[Польшча|Польшчы]]; на сьвяткаваньнях у гонар падпісаньня Салінскага дагавору Вітаўт быў адзінадушна абвешчаны фэадаламі ВКЛ «каралём Літвы і Русі». Гэта выклікала насьцярожанае стаўленьне да дагавора польскага караля [[Ягайла|Ягайлы]], а пляны захопу НоўгарадаНоўгараду і Пскова прывялі да пагаршэньня адносінаў ВКЛ з гэтымі рэспублікамі, а таксама [[Маскоўскае княства|Маскоўскім]] і [[Цьвярское Вялікае Княства|Цьвярскім]] вялікімі княствамі. Рэальнай падтрымкі ў рэалізацыі сваіх экспансіянісцкіх плянаў Вітаўт не атрымаў, што, у прыватнасьці, абумовіла паражэньне войскаў ВКЛ у [[бітва на Ворскле|бітве на Ворскле 1399 году]].
 
Умовы Салінскага дагавору былі ўдакладнены [[Рацёнскі дагавор|Рацёнскім дагаворам 1404 году]], да якога далучылася і Польшча.