Тэхналогія (выдавецтва): розьніца паміж вэрсіямі

выдавецтва
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія»''' — недзяржаўная арганізацыя, я...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:02, 13 сьнежня 2010

Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» — недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасьць на стварэнне ў Беларусі рынкавых дачыненьняў і грамадзянскай супольнасьці.

Асноўныя кірункі дзейнасьці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданьне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэклямнай літаратуры на мовах сьвету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль[1].

Фірмовы знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактату беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеневай ракеты.

Крыніцы

  1. ^ Тэхналогія Камунікат

Вонкавыя спасылкі