Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д унутраная спасылка
Радок 26:
* Згодна з артыкулам 148 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь не дазвалялася зьмяняць або дапаўняць Канстытуцыю на працягу апошніх шасьці месяцаў паўнамоцтваў парлямэнту.<ref name="zapr"/>
 
Хаця афіцыйна паўнамоцтвы парлямэнту скончыліся толькі ў сьнежні [[1996]] году, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй гэта павінна было адбыцца яшчэ ў сакавіку 1995 году. Увогуле, пра складаны прававы аспэкт дзейнасьці парлямэнту ў гэты пэрыяд гаворыцца ў адмысловым камэнтары судзьдзі [[Рыгор Васілевіч|Р. Васілевіча]] (у пэрыяд з 1997 па 2008 год Старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі, прыхільнік палітыкі А. Лукашэнкі<ref>[http://who.bdg.by/obj.php?kod=127 ВАСИЛЕВИЧ Григорий Алексеевич]{{ref-ru}} // Хто ёсьць хто ў Беларусі</ref>). Ён паказвае на фактычную неправамоцнасьць ўсіх заканадаўчых актаў, прынятых [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня|Вярхоўным Саветам 13-га скліканьня]] пасьля сканчэньня яго паўнамоцтваў у сакавіку [[1995]] году. Гэтае сьцьвярджэньне аўтаматычна распаўсюджваецца на пастанову № 3728-XII «Аб правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму па пытаньнях, прапанаваных Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь і захадах па іх забесьпячэньні» ад [[13 красавіка]] [[1995]] году і закон № 452-XIII «Аб вызнаньні страты юрыдычнай сілы заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь па пытаньнях дзяржаўнай сымболікі» ад [[28 чэрвеня]] [[1995]] году.<ref>[http://www.levonevski.net/pravo/razdel6/num7/6d72.html Заключение Конституционного Суда Республики Беларусь от 11 октября 1995 г. №З-17/95 "О соответствии Конституции Республики Беларусь статьи 7 Закона "О Верховном Совете Республики Беларусь", статьи 10, части четвертой статьи 63 Временного регламента Верховного Совета Республики Беларусь"]{{ref-ru}}</ref>
 
=== Неадпаведнасьць заканадаўству ===