Слабое ўзаемадзеяньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Фундамэнтальныя ўзаемадзеяньні}}
Радок 1:
'''Слабо́е ўзаемадзе́яньне''', ці '''слабо́е я́дзернае ўзаемадзе́яньне''' — адно з чатырох фундамэнтальных узаемадзеньняў у прыродзе. Яно зьяўляецца адказным, у прыватнасьці, за бэта-распад ядра. Гэтае ўзаемадзеяньне называецца слабым, паколькі два іншых узаемадзеяньня, істотныя для ядзернай фізыкі (моцнае і электрамагнітнае), характарызуюцца значна большай інтэнсіўнасьцю. Аднак яно значна мацьнейшае за чацьвёртае з фундамэнтальных узаемадзеяньняў, гравітацыйнага. Слабое ўзаемадзеяньне зьяўляецца кароткадзейным — яно праяўляецца на адлегласьцях, значна меншых за памеры атамнага ядра (характэрны радыюс узаемадзеяньня 10−18 м). Стандартная мадэль фізыкі элемэнтарных часьцінак апісвае электрамагнітнае ўзаемадзеяньне і слабое ўзаемадзеяньне як розныя кірункі адзінага электраслабога ўзаемадзеяньня, тэорыю якога распрацавалі каля 1968 году Шэлдан Глэшаў, Абдус Салам і Стывэн Вайнбэрг. За гэтую работу яны атрымалі [[Нобэлеўская прэмія|Нобэлеўскую прэмію]] па фізыцы за [[1979]] год.
 
{{Фундамэнтальныя ўзаемадзеяньні}}
{{Накід:Фізыка}}