Вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: hif:Yudh
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Вайна?oldid=605763
Радок 1:
{{накід}}
'''Вайна''' — арганізаваная збройная барацьба паміж [[дзяржава]]мі, [[грамадзкі кляс|грамадзкімі клясамі]] і г.д. У пераносным значэньні: стан варожасьці між кім-небудзь; супярэчка, сварка з кімсь; барацьба.
 
== Вайна і палітыка ==
Вайна ёсьць працяг палітыкі, як унутранай, так і зьнешняй, якія знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі і фармуюцца на агульнай сацыяльна-эканамічнай базе. У час вайны і пры яе падрыхтоўцы зьнешняя палітыка выступае на першы плян і набывае вырашальнае значэньне; мяняюцца ня толькі суадносіны паміж унутранай і зьнешняй палітыкамі, але і формы іх ажыцьцяўленьня.
 
Палітыцы належыць вырашальная роля пры распрацоўцы ваеннай дактрыны дзяржавы і пры вызначэньні мэтаў вайны, што вырашальным чынам уплывае на яе зьмест і вядзеньне. Палітыка ўзьдзейнічае на плянаваньне вайны, вызначэньне чарговасьці і сілы ўдараў па праціўніку. Праз стратэгію палітыка ўплывае і на разьвіцьцё ваенных дзеяньняў. Палітыка вызначае неабходныя меры для мабілізацыі людзкіх рэсурсаў і матэрыяльных рэсурсаў краіны.
 
Вайна ня толькі залежыць ад палітыкі, але і сама актыўна ўплывае на яе. Унутрыпалітычнае жыцьцё дзяржаваў, што ваююць, і міжнародныя адносіны церпяць істотныя зьмяненьні ў залежнасьці ад ходу вайны.
 
Як асаблівы стан грамадзтва, вайна ўяўляе сабою складаную спэцыфічную грамадзка-палітычную зьяву, якая падпарадкоўваецца сваім законам. Два узаемазвязаныя аспэкты вайны — сацыяльна-палітычны і ваенна-тэхнічны.
 
Сацыяльна-палітычны аспэкт вайны выражае дачыненьне вайны да асноўнай тэндэнцыі гістарычнага разьвіцьця і да асноўнага зьместу эпохі, яе адпаведнасьць інтарэсам сацыяльных групіровак. Гэты аспэкт паказвае, якія групоўкі і дзеля чаго вядуць вайну, якое дачыненьне да вайны маюць розныя сацыяльныя сілы і інш.
 
Ваенна-тэхнічны аспэкт адлюстроўвае тыя матэрыяльныя сродкі, ваенную тэхніку і людзкія масы, якія выкарыстоўваюцца ва ўзброенай барацьбе, а таксама формы і спосабы вядзеньня ваенных дзеяньняў.
 
Ход і вынік вайны, формы і спосабы яе вядзеньня залежаць ад уроўню разьвіцьця вытворчых сілаў і эканамічнага ладу дзяржаваў, што ваююць (гл. [[эканамічны патэнцыял]]), узроўню разьвіцьця навукі і тэхнікі (гл. [[навуковы патэнцыял]]), сацыяльна-палітычнага ладу (гл. [[сацыяльны патэнцыял]]), ад ідэалёгіі і маральнага духу народу і арміі (гл. [[маральна-палітычны патэнцыял]]), ад [[баявая моц|баявой моцы]] [[узброеныя сілы|узброеных сілаў]] (гл. [[баявы патэнцыял]], [[ваенны патэнцыял]]).
 
Рэалізацыя эканамічных, сацыяльна-палітычных, навукова-тэхнічных і ваенных магчымасьцяў у хадзе вайны забясьпечваецца [[палітычнае кіраўніцтва|палітычным кіраўніцтвам]] і [[ваеннае камандаваньне|ваенным камандаваньнем]].
 
== Прычыны войн ==
Асноўная прычына ўзьнікненьня войнаў — імкненьне палітычных сіл выкарыстоўваць узброеную барацьбу для дасягненьня разнастайных зьнешне- і ўнутрыпалітычных мэтаў. Існуе мноства тэорый, якія даюць тлумачэньне глыбінных прычынаў пераходу сацыяльнага канфлікта ў ваенную стадыю.
 
=== Эвалюцыйная псыхалёгія ===
Сьцьвярджаецца, што чалавечыя войны — аналяг паводзінаў жывёлаў, якія змагаюцца за тэрыторыю, або канкурыруюць за ежу ці партнёра. Жывёлы агрэсіўныя па сваёй прыродзе, а ў чалавечым грамадзтве агрэсія выліваецца з вайны.
 
=== Дэмаграфічныя тэорыі ===
Прадстаўленыя двума асноўнымі накірункамі:
* мальтузіянскія тэорыі тлумачаць прычыны войнаў ростам насельніцтва і недахопам рэсурсаў;
[[Image:Median_age.png|thumb|300px|Сярэдні ўзрост па краінах]]
* тэорыі пераважання моладзі апісваюць, як спалучэньне вялікай колькасьці маладых мужчынаў з недахопам пастаяннай мірнай працы вядзе да вялікай рызыкі ўзьнікненьня вайны (адносяцца да найбольш папулярных у цяперашні час тэорый). Рэлігія і ідэалёгія зьяўляюцца другаснымі фактарамі і служаць для наданьня вайне легітымнасьці. Паводле гэтых тэорыяў перакос адбываецца, калі ад 30 да 40% мужчынскага насельніцтва краіны належыць да «выбухованебясьпечнай» узроставай групы — ад 15 да 29 гадоў.
 
=== Рацыяналістычныя тэорыі ===
Мяркуецца, што абодва бакі канфлікта дзейнічаюць разумна ў адпаведнасьці з жаданьнем атрымаць найбольшую выгаду пры найменшых стратах.
 
=== Марксісцкая тэорыя ===
Марксізм тлумачыць войны канфліктам паміж клясамі і паміж імпэрыялістычнымі сіламі.
 
== Спасылкі ==