Ян Пётар Сапега: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выява, стыль
з польскага праекту, стыль
Радок 31:
}}
 
'''Ян Пётар Сапега''' ([[1569]], [[Быхаў]] або [[Магілёў]]  — [[15 кастрычніка]] [[1611]], [[Масква]]) — вайсковы дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], удзельнік інтэрвэнцыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскую дзяржаву]].
 
Валодаў [[Вейсее|Вяйсеямі]] ў [[Гарадзенскі павет|Гарадзенскім павеце]], трымаў [[Усьвяцкае староства]] (з [[1600]]).
Радок 42:
У часе рокашу М. Зэбжыдоўскага прывёў да караля перад бітвай пад [[Гузаў|Гузавам]] [[6 ліпеня]] [[1607]] гусарскую і казацкую харугвы.
 
У жніўні [[1607]] са згоды канцлера [[Леў Сапега|Льва Сапегі]] прапанаваў [[Дзьмітры Самазванец II|Дзьмітрыю Самазванцу II]] сваю дапамогу ў авалоданьні маскоўскім стальцам. У ліпені [[1608]] з войскам у 1720 жаўнераў перайшоў маскоўскую мяжу. [[25 жніўня]] [[1608]] заняў [[Вязьма|Вязьму]], потым спаткаў Марыну Мнішак зь яе бацькам і прывёз іх у [[Тушына]] да Дзьмітрыя Самазванца II. [[2 кастрычніка]] [[1608]] разьбіў войска І. Шуйскага пад Рахманавам, аблажыў Троіца-Сергіеў манастыр, падпарадкаваў Замаскварэцкі край. У лютым [[1610]] заняў Дзьмітраў. [[1 сакавіка]] [[1610]] пацярпеў паразу ад М. Скопіна-Шуйскага, у чэрвені [[1610]] далучыўся да Дзьмітрыя Самазванца II у [[Калуга|Калузе]]. [[25 чэрвеня]] [[1610]] ўласныя жаўнеры абвясьцілі Я. П. Сапегу гетманам. У ліпені [[1610]] рушыў на [[Масква|Маскву]].
 
[[Файл:Jan Piotar Sapieha - Ян Пётар Сапега.jpg|міні|Я.  П.  Сапега. Паводле гравюры В. Гандзіюса]]
 
[[27 ліпеня]] [[1610]], калі са стальца скінулі цара Васіля Шуйскага і ўсталявалася сямібаяршчына, прыехаў у Маскву і вёў перамовы пра перадачу ўлады Дзьмітрыю Самазванцу II (у войску Яна Пятра былі настроі абвясьціць царом свайго [[гетман]]а)<ref name="evkl">[[Анатоль Грыцкевіч]]. Сапегі // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 548.</ref>. У ліпені [[1611]] заняў [[Аляксандрава Слабада|Аляксандраву Слабаду]], аблажыў [[Пераяслаў-Залескі]], [[15 жніўня]] [[1611]] штурмам узяў Белы Горад у Маскве.
Радок 52:
Аўтар [[дыярыюш]]а: ''«Dzieje Marsa krwawego i sprawy odważne, rycerskie przez Wielmożnego Pana Jego Mości Pana Jana Piotra Sapiehę starostę uświadzkiego w monarchii moskiewskiej od roku 1608 do roku 1612 sławnie odprawowane»''.
 
Памёр ад хваробы ў [[Крэмль|Крамлі]]. Пахавалі князя ў [[Лепуны|Лепунах]] ([[Гарадзенскі павет]])<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. [http://pawet.net/library/history/city_district/data_people/ahulnaie/08/Sapieha,_the_princely_family.html Сапегі] // {{Літаратура/ЭГБ|6-1к}}</ref>. Пахавалі князя ў [[Лепуны|Лепунах]] ([[Гарадзенскі павет]]).
 
== Рознае ==
* На карціне [[Ян Матэйка|Яна Матэйкі]] «Казаньне Скаргі» Я. П. Сапега сядзіць каля [[Пётар Скарга|Пятра Скаргі]].
* Постаць Яна Пятра Сапегі згадваецца ў расейскім фільме «[[1612: Хроники смутного времени]]» ў эпізодзе, дзе галоўны герой Андрэй ([[Пётар Кіслоў]]), вырашае пайсьці служыць у войска Гетмана ([[Міхал Жаброўскі]]), і выдае сябе за гішпанскага наёмніка — Альвара ([[Рамун Лянга]]). На што Гетман адказвае: «служыў адзін гішпанец у Сапега».
 
== Крыніцы ==