Кроў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д стыль
Радок 8:
 
Плазма крыві ўтрымлівае воду і расчыненыя ў ёй рэчывы — [[бялкі]] і іншыя раганічныя і мінэральныя злучэньні. Асноўнымі бялкамі плазмы зьяўляюцца альбуміны, глябуліны і фібрынаген. Больш за 90 % плазмы — вада. Хлёрысты натрый, вуглякіслы натрый і некаторыя іншыя неарганічныя солі складаюць клая 1 %. Астатняя колькасьць прыпадае на долю бялкоў (прыкладна 7 %), вінаграднага цукру (прыкладна 0,1 %) і вельмі малой колькасьці многіх іншых рэчываў. Утрымліваюцца ў плазме і газы, у прыватнасьці [[кісларод]] і вуглякіслы газ. У плазме крыві расчыненыя таксама пажыўныя рэчывы (у прыватнасьці, [[глюкоза]] і [[ліпіды]]), гармоны, вітаміны, фэрмэнты і прамежкавыя і канчатныя прадукты абмену рэчваў, а таксама неарганічныя [[іён]]ы.
 
[[Image:Giant_platelets.JPG|thumb|240пкс|Выява праз аптычны мікраскоп (40x) пэрыфэрыйнага размазу крыві, акружанага чырвонымі крывянымі цельцамі. Адзін трамбацыт можна ўбачыць у верхняй левай частцы выявы (фіялетавы), які зьўляецца значна меншым за эрытрацыты (ружовыя плямы), і два вялікіх трамбацыта (фіялетавыя плямы)]]
Формавыя складнікі крыві прадстаўленыя эрытрацытамі, трамбацытамі і лейкацытамі:
[[Image:Giant_platelets.JPG|thumb|240пкс|Выява праз аптычны мікраскоп (40x) пэрыфэрыйнага размазу крыві, акружанага чырвонымі крывянымі цельцамі. Адзін трамбацыт можна ўбачыць у верхняй левай частцы выявы (фіялетавы), які зьўляецца значна меншым за эрытрацыты (ружовыя плямы), і два вялікіх трамбацыта (фіялетавыя плямы)]]
* [[Эрытрацыты|Чырвоныя крывяныя цельцы]] (эрытрацыты) — самыя шматлікія з формавых складнікаў. Сталыя эрытрацыты не ўтрымліваюць ядра і маюць форму дваякаўгнутых дыскаў. Цыркулюе 120 дзён і разбураюцца ў печані ці селязёнцы. У эрытрацытах месьціцца белок [[гемаглябін]], які ўтрымлівае жалеза і забясьпечвае галоўную функцыю эрытрацытаў — транспартаваньня газаў, у першую чаргу — [[кісларод]]у. Менавіта гемаглябін надае крыві чырвоную афарбоўку. У лёгкіх гемаглябін зьвязае кісларод, пераўтвараючыся ў оксігемаглябін, ён мае сьветла-чырвоны колер. У тканках ксіларод вызваляецца з сувязі, ізноў утвараецца гемаглябін, і кроў цямнее. Акрамя кіслароду, гемаглябін у форме карбагемаглябіну пераносіць з тканкаў у лёгкія і невялікую колькасьць вуглякіслага газу.