Кроў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Кровь?oldid=29372404
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Склад крыві: дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Кровь?oldid=29372404
Радок 7:
 
Плазма крыві ўтрымлівае воду і расчыненыя ў ёй рэчывы — [[бялкі]] і іншыя раганічныя і мінэральныя злучэньні. Асноўнымі бялкамі плазмы зьяўляюцца альбуміны, глябуліны і фібрынаген. Больш за 90 % плазмы — вада. Хлёрысты натрый, вуглякіслы натрый і некаторыя іншыя неарганічныя солі складаюць клая 1 %. Астатняя колькасьць прыпадае на долю бялкоў (прыкладна 7 %), вінаграднага цукру (прыкладна 0,1 %) і вельмі малой колькасьці многіх іншых рэчываў. Утрымліваюцца ў плазме і газы, у прыватнасьці [[кісларод]] і вуглякіслы газ. У плазме крыві расчыненыя таксама пажыўныя рэчывы (у прыватнасьці, [[глюкоза]] і [[ліпіды]]), гармоны, вітаміны, фэрмэнты і прамежкавыя і канчатныя прадукты абмену рэчваў, а таксама неарганічныя [[іён]]ы.
 
Формавыя складнікі крыві прадстаўленыя эрытрацытамі, трамбацытамі і лейкацытамі:
* [[Эрытрацыты|Чырвоныя крывяныя цельцы]] (эрытрацыты) — самыя шматлікія з формавых складнікаў. Сталыя эрытрацыты не ўтрымліваюць ядра і маюць форму дваякаўгнутых дыскаў. Цыркулюе 120 дзён і разбураюцца ў печані ці селязёнцы. У эрытрацытах месьціцца белок [[гемаглябін]], які ўтрымлівае жалеза і забясьпечвае галоўную функцыю эрытрацытаў — транспартаваньня газаў, у першую чаргу — [[кісларод]]у. Менавіта гемаглябін надае крыві чырвоную афарбоўку. У лёгкіх гемаглябін зьвязае кісларод, пераўтвараючыся ў оксігемаглябін, ён мае сьветла-чырвоны колер. У тканках ксіларод вызваляецца з сувязі, ізноў утвараецца гемаглябін, і кроў цямнее. Акрамя кіслароду, гемаглябін у форме карбагемаглябіну пераносіць з тканкаў у лёгкія і невялікую колькасьць вуглякіслага газу.
 
* [[Трамбацыты|Крывяныя пласьцінкі]] (трамбацыты) уяўляюць сабой абмежаваныя вузавай мэмбранай фрагмэнты цытаплязмы гіганцкіх вузаў [[шпік]]а мэгакарыяцытаў. Сумесна зь бялкамі плязмы крыві (напрыклад, фібрынагенам) яны забясьпечваюць згусаньне крыві, якая выцякае з пашкоджанай судзіны, прыводзячы да прыпыненьня крывацёку і тым самым ахоўваючы арганізм ад небясьпечнай для жыцьця [[страта крыві|страты крыві]].
* [[Лейкацыты|Белыя вузы крыві]] (лейкацыты) зьяўляюцца часткай [[імунная сыстэма|імуннай сыстэмы]] арганізму. Усе яны здольныя да выхаду па-за межы крывянога рэчышча ў тканцы. Галоўная функцыя лейкацытаў — ахова. Яны ўдзельнічаюць у імунных рэакцыях, выдзяляючы пры гэтым Т-вузы, якія распазнаюць вірусы і ўсемагчымыя шкодныя рэчывы, B-вузы, якія выпрацоўваюць [[проціцела|проціцелы]], макрафагі, якія зьнішчаюць гэтыя рэчывы. У норме лейкацытаў у крыві нашмат меней за іншыя формавыя складнікі крыві.
 
Кроў адносіцца да хутка аднаўляльным тканкам. Фізыялягічная рэгенэрацыя формавых складнікаў крыві ажцьцяўляецца за кошт разбурэньня старых вузаў і ўтварэньня новых органамі крывяўтварэньня. Галоўным зь іх у чалавека і іншых сысуноў зьяўляецца шпік. У чалавека чырвоны, ці крывятворны, [[шпік]] разьмешчаны ў асноўным у [[клуб]]ах і ў доўгіх трубкавых костках.
 
== Вонкавыя спасылкі ==