Мікалай Судзілоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д grafika
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4:
Філёзаф, прыродазнаўца, рэвалюцыянэр, удзельнік грамадзка-палітычных рухаў [[Беларусь|Беларусі]], [[Расея|Расеі]], [[Швэйцарыя|Швэйцарыі]], [[Румынія|Румыніі]], [[Англія|Англіі]], [[Францыя|Францыі]], [[ЗША]], [[Японія|Японіі]], [[Кітай|Кітая]] і інш. краін. Прэзідэнт Сэната Гавайскіх астравоў.
 
Падарожнік-географ, аўтар публіцыстычных твораў, спэцыяліст у галіне [[этнаграфія|этнаграфіі]], [[энтамалёгія|энтамалёгіі]], [[хімія|хіміі]], [[біялёгія|біялёгіі]], [[аграномія|аграноміі]]. Адкрыў шэраг астравоў цэнтральнай часткі [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]], пакінуў каштоўныя геаграфічныя апісаньні [[Гаваі|Гаваяў]] і [[Філіпіны|Філіпінаў]].
Доктар, зь імем якога зьвязаныя пэўныя дасягненьні ў [[хірургія|хірургіі]], тэорыі [[тубэркулёз|тубэркулёзу]] і іншых хваробаў. Яму належаць некалькі важных працаў па мэдыцыне.
 
Быў таксама членам Амэрыканскага таварыства генэтыкаў, некалькіх навуковых таварыстваў Японіі і Кітая.
Радок 13:
==Маладосьць==
 
Нарадзіўся 3 (15) сьнежня [[1850]] г. у [[Магілёў|Магілёве]] у беларускай шляхецкай сям’і, якая валодала маёнткам у в. Фастава Мсьціслаўскага павета. Яго бацька быў сакратаром МагілёўскаяМагілёўскай палаты цывільнага і крымінальнага суда. У сям’і было 8 дзяцей, сярод якіх Мікалай быў старэйшым.
 
Пасьля заканчэньня Магілёўскай мужчынскай гімназіі Судзілоўскі вучыўся на мэдыцынскім факультэце Кіеўскага ўнівэрсітэта. У [[Кіеў|Кіеве]] ён стварыў студэнцкі народніцкі гурток, потым выехаў ў ШвайцарыюШвэйцарыю, дзе пазнёміўся зь лідэрамі рэвалюцыйнай эміграцыі Лаўровым, Бакуніным ды інш.
 
Пасьля вяртаньня ў [[1873]] годзе Мікалай узначаліў Кіеўскую камуну студэнтаў. Захоплены народніцкай ідэяй “хаджэньня ў народ”, у лютым [[1874]] годзегода Судзілоўскі выехаў у Херсонскую, а потым у Самарскую губэрню з мэтай прапаганды сярод сялянства і наладжваньня работы прапагандыстаў.
 
Аднак у траўні [[1874]] года [[ахранка]] пачала арышты народнікаў. Цудам Мікалаю, які выдаў сябе за нямецкага каляніста, удалсяудалося пазьбегнуць арышту і эміграваць. У Расеі Судзілоўскі быў залічаны ў сьпіс небясьпечных дзяржаўных злачынцаў. Яго родная сястра Яўгенія за рэвалюцыйную прапаганду ў жніўні [[1874]] года была арыштаваная і каля двух гадоў знаходзілася ў [[Петрапаўлаўская крэпасьць|Петрапаўлаўскай крэпасьці]] ([[Санкт-Пецярбург|Пецярбург]]). Шлях на бацькаўшчыну быў закрыты. З [[1875]] года і да канца жыцьця Судзілоўскі пражыў у эміграцыі.
 
==Эміграцыя==
Радок 25:
У эміграцыі рэвалюцыянэр апынуўся спачатку ў [[Лёндан|Лёндане]], дзе ўдзельнічаў у рабоце эмігранцкіх арганізацый. 23 студзеня [[1875]] года ён выступіў на сходзе, які быў прысьвечаны гадавіне паўстаньня 1863 г., на якім сярод іншых выступалі [[Фрыдрых Энгельс|Ф. Энгельс]] і [[Карл Маркс|К. Маркс]].
 
Але ўжо летам [[1875]] года Судзілоўскі накіроўваецца ў Румынію, а на шляху ў [[Бухарэст]] прыпыняецца ў [[Жэнэва|Жэнэве]], дзе піша тэзісы сваёй доктарскай дысэртацыі. У Румыніі Мікалай Судзілоўскі займаўся ўрачэбнай практыкай і рэвалюцыйнай дзейнасьцю. Наш суайчыньнік стаў адным з пачынальнікаў румынскага сацыял-дэмакратычнага руху, арганізоўваў сацыялістычныя гурткі. Актыўна ўдзельнічаў у падрыхоўцы антытурэцкага [[Красавіцкае паўстаньне|Красавіцкага паўстаньня]] ў Баўгарыі ў [[1876]] годзе. Бярэ псэўданім Ніколас Русэль і ў далейшым жыве пад гэтым прозьвішчам. У [[1877]] годзе Судзілоўскі скончыў унівэрсітэт у Бухарэсьце.
Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод параненых расейскіх салдат і афіцэраў падчас [[1877]]-[[1878]] гг., выдаваў у [[1879]] годзе газэту “Бесарабія”. Нягледзячы на тое, што за ўратаваньне сотняў хворых і параненых румынскі ўрад узнагародзіў Судзілоўскага залатым мэдалём, у [[1881]] годзе ўлады за рэвалюцыйную дзейнасьць выслалі яго, як і іншых расейскіх сацыялістаў, у Канстантынопаль. ???
 
У Жэнэве і [[Парыж|Парыжы]] Судзілоўскі аднавіў адносіны з расейскай палітычнай эміграцыяй, сустракаўся і спрачаўся з Пляханавым, Засуліч, АкскельродАксельрод. З [[1882]] годзе ён працуе ва Ўсходняй Румеліі (Баўгарыя), але з-за ганеньняў вымушаны пакінуць і гэтую краіну, а затым і кантынэнт.
 
===Амэрыка===
1 жніўня [[1887]] года Судзілоўскі прыбыў у [[Нью-Ёрк]], затым абаснаваўся ў [[Сан-Францыска]], дзе займаўся лячэбнай практыкай. У ЗША Мікалай Канстацінавіч надрукаваў некалькі навуковых артыкулаў, быў абраны віцэ-прэзідэнтам грэка-руска-славянскага таварыства.
 
Судзілоўскі атрымоўвае амэрыканскае грамадзянства. І ў Амэрыцы ён адстойвае свае сацыялістычныя перакананьні, абараняе правы беднякоў. У [[1889]] годзе Судзілоўскі ўступіў у канфлікт з прадстаўніком сьвяцейшага Сінода ў ЗША япіскапам Уладзімерам, абвінаваціўшы апошняга ў хабарніцтве і маральнай разбэшчанасьці. У выніку япіскап быў адкліканы ў Расею.
 
Прыжыўшы 5 гадоў у [[Каліфорнія|Каліфорніі]], Судзілоўскі ў траўні [[1892]] года пераехаў на Гавайскія астравы, дзе займаўся ўрачэбнай практыкай. Пасьля захопу амэрыканцамі ў [[1898]] годзе астравоў доктар рашуча ўключыўся ў барацьбу за незалежнасьць мясцовых палінэзійцаў-канакоў. У [[1900]]-[[1901]] гг. пад імем Каўка Лукіні ([[ангельская мова|англ.]] ''Kauka Lukini'') ён быў сэнатарам, а потым і прэзідэнтам Сэната тэрыторыі Гаваі – калегіяльнай урадавай установы гэтай калёніі ЗША.
 
===Азія===
Пасьля выхаду ў адстаўку з паста сэнатара Гавайскага пармямэнта Судзілоўскі пераехаў у [[Шанхай]] (Кітай). У траўні [[1905]] года ён ужо знаходзіўся ў Японіі, дзе арганізаваў камітэт дапамогі расейскім ваеннапалонным [[расейска-японская вайна|расейска-японскай вайны]], стварыў для непісьменных салдат школы. Зь яго дапамогай у [[Нагасакі]] сацыялісты пачалі выпускаць рэвалюцыйную газэту “Воля”. У [[Токіё]] Судзілоўскі выпускаў газэту “Усходні агляд”, дапамагаў японскім дэмакратам выпускаць часопіс “Рэвалюцыйны весьнік”, актыўна праводзіў прапаганду сацыялістычных ідэяў.
 
Па патрабаваньні Расейскага міністэрства замежных справаў урад ЗША ануляваў ягонае амэрыканскае грамадзянства.
Радок 44 ⟶ 46:
Лютаўскую рэвалюцыю, якая адбылася ў Расеі, Судзілоўскі сустрэў з радасьцю, але Кастрычніцкая была ўспрынятая ім як “зігзаг гісторыі”. [[Марксізм|Марксізм]] ён лічыў дактрынёрствам і разгладаў яго толькі як адно ў многіх сацыялістычных вучэньняў.
 
У [[1921]] годзе Мікалай Канстанцінавіч пасяліўся зь сям’ёй у кітайскім горадзе [[Цяньцзынь]], дзе працаваў урачом. Адносіны да бальшавікоў сталі ў яго больш памяркоўныя. Ён арганізаваў першы ў Азіі “камітэт“Камітэт дапамогі галадаючым Расеі”. Напрыканцы жыцьця ён нават пачаў думаць пра вяртаньне на Бацькаўшчыну. Але яго намер ня зьдзейсьніўся.
 
КанстанцінМікалай Судзілоўскі памёр [[30 красавіка]] [[1930]] года ва ўзросьце 80 гадоў. Цела яго паводле ўсходняй традыцыі было спаленае.
 
Судзілоўскага называюць “першым і апошнім энцыякляпэдыстам [[XX стагодзьдзе|XX]] стагодзьдзя”.
 
[[Катэгорыя:Беларускія вучоныя|Судзілоўскі, Мікалай]]
[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі|Судзілоўскі, Мікалай]]
[[Катэгорыя:Беларусы Расеі|Судзілоўскі, Мікалай]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША|Судзілоўскі, Мікалай]]
[[Катэгорыя:Амэрыканцы беларускага паходжаньня|Судзілоўскі, Мікалай]]
 
[[en:Mikałaj Sudziłoŭski]]