Валенці Швыкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робот: изменение Катэгорыя:Удзельнікі паўстаньня 1863-1864 гадоў
д →‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак, артаграфія
Радок 3:
== Біяграфія ==
 
Бацька накіраваў Валенція разам з [[Люцыян Крашэўскі|Люцыянам Крашэўскім]] ехаць за адукацыяй у [[Дэрпцкі ўніверсітэт]] (зараз горад [[Тарту]], [[Эстонія]]), але правучыўшыся там каля году, Валенці «ня вытрымаў разгул і нягоды студэнцкага жыцьця і кінуў вучобу» (па ўспамінах [[Каятан Крашэўскі|Каятана Крашэўскага]]), але хутчэй за ўсё ў сям’і не ставала сродкаў для працягу навучаньня.
 
У [[1841]] ажаніўся з шляхцянкай [[Ашмянскі павет|Ашмянскага павету]] Гермініяй Парфір’еўнай Важынскай. Бацька яе, [[Парфірый Важынскі]], быў адным з кіраўнікоў [[Паўстаньне 1830-1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў]] у [[Польшча|Польшчы]], [[Летува|Летуве]] і [[Беларусь|Беларусі]]. Шлюб быў бяздетныбяздзетны.
 
У [[1854]] Валенці быў абраны маршалкам [[Пружанскі павет (Расейская імпэрыя)|Пружанскага павету]].
 
Ёсьць зьвесткі аб тым, што Швыкоўскі падтрымаў паўстанцаў [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], дапамагаючы ім лекамі, грошамі і зброяй (у 2003 годзе ў гарадзкім парку Пружанаў ля палацыку было знойдзена сховішча зброі тых часоў). Сам пружанскі маршалак ня быў заўважаны ў баявых дзеяньнях супраць царскіх войскаў. Тым ня менш, яго сядзібу канфіскавалі (фактычна незаконна), а самому яму давялося шукаць прытулку ў [[Бэльґія|Бэльгіі]], [[Францыя|Францыі]], [[Італія|Італіі]].
 
Чатыры гады, з [[1863]] па [[1867]], правёў пружанскі маршалак у выгнаньні. Увесь гэты час яго жонка Гермінія Парфір’еўна дабівалася праўды. Яна пісала да расейскага імпэратара [[Аляксандар ІІII (расейскі імпэратар)|Аляксандра ІІ]], і ў рэшце рэшт ён сваім асабістым загадам зьняў арышт на маёмасьць Швыкоўскіх і вярнуў усё, што належала ім да 1863 году. У [[1867]] Швыкоўскаму пашчасьціла вярнуцца ў свой маёнтак, дзе ўвесь час жыла Гермінія. Пахаваўшы ў [[1888]] жонку, Валенці яшчэ сем гадоў жыў у сядзібе, займаўся гаспадарчай дзейнасьцю. У [[1895]] састарэлы памешчык прадаў маёнтак графу Ўладзіміру Пятровічу Кляйнміхелю.
 
Апошні пэрыяд свайго жыцьця В. Швыкоўскі бавіў час у [[Варшава|Варшаве]], дзе і памёр [[3 сакавіка]] [[1900]] году, пражыўшы 83 гады. Пахаваны ён побач з жонкай на каталіцкіх могілках у Пружанах. Магіла Швыкоўскіх зьбераглася да нашага часу.