Васіль Дружчыц: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Васіль Данілавіч Дружчыц''' ([[8 лютага]] [[1886]], вёска [[Блудзень]] [[Пружанскі павет (Расейская імпэрыя)|Пружанскага павету]] [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]], цяпер вёска [[Першамайская (Берасьцейская вобласьць)|Першамайская]] [[Бярозаўскі раён|Бярозаўскага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] — [[20 сьнежня]] [[1937]], [[Менск]]) — беларускі гісторык, прафэсар ([[1927]]).
 
У [[1911]] скончыў [[Юр’еўскі ўнівэрсытэт]] (места [[Тарту]]). Выкладаў у [[БДУ]], працаваў у [[Інбелкульт|Інбелкульце]], [[Інстытут гісторыі АН Беларусі|Інстытуце гісторыі АН Беларусі]], быў прафэсарам гісторыі ў [[Літаратурны інстытут імя Герцэна|Літаратурным інстытуце імя Герцэна]] ў [[Масква|Маскве]].
 
Дасьледаваў гісторыю [[Беларусь|Беларусі]] эпохі фэадалізму, пераважна [[Магдэбурскае права]] ў беларускіх [[места]]х, у тым ліку [[Менск]]у (праца «Места Менск у канцы XV і пачатку XVI стст.», гісторыю беларускага кнігадрукаваньня. У пачатку [[1937]] арыштаваны і расстраляны [[20 сьнежня]] [[1937]] у Менску. Рэабілітаваны [[5 ліпеня]] [[1958]].